Цалкам згодны.

@jd так а чаго Пракоп’еву не хапае? Легітымнасці? Улады? Магчымасці крытыкаваць? Ён быў у КР нічога не зрабіў і выйшаў з КР. Ці ён хоча каб Ціханоўская стамілася адказваць на яго пытанні і сышла? Ну вядома. Лукашэнка яму не адказвае.

Карацей. На маю думку, тлумачыць адсутнасць сваіх вынікаў тым, што Ціханоўская там нешта ня тое робіць. Гэта… апошняе што застаецца калі іншых тлумачэнняў няма.

@molind Ну, плюс мінус тое ж самае гавораць усе медыя, якія за Ціханаўскую. Справа ж не ў Пракоп'еве. Простыя беларусы ўжо даўно абураюцца і даволі жорстка. Я бачу гэта ў сваім коле знаёмых і сяброў і ў чатах гарадоў. А цяпер, калі іншы бок упершыню публічна атрымаў маленькую крытыку, рэагуе вельмі востра.
@jd абураюцца на Ціханоўскую? А за што?
@molind Так. Адным пастом на гэта не адкажаш. Паспрабуйце ў чат беларусаў свайго горада скінуць любую навіну ад белсата, якая расказвае пра яе астатні поспех, і ўбачыце якія зараз настроі ў беларусаў. Калі жадаеце канструктыўныя думкі, раю пачытаць астатні пост Усава https://t.me/usovpavel/2240 .
Usau Pavel

Наіўны ідэалізм Наіўны ідэалізм у палітыцы - рэч небясьпечная, асабліва калі ідэалізм запакаваны ў рэлігійнае ўяўленьне пра сумленьне і добрае ў чалавечай прыродзе. Найгоршае, калі наіўны ідэалізм становіцца на службу палітычнаму цынізму. Вынікі наіўнага ідэалізму беларусы адчулі на сабе і ў 2020 годзе і пасьля. Першы аспект. Гэта вера ў тое, што людзі (бізнэсоўцы, палітыкі, журналісты), якія вельмі добра гадамі існавалі ў сістэме Лукашэнкі раптоўна ўсьвядомілі яе заганнасьць і вырашалі змагацца супраць яе, больш таго ўключыцца ў апазіцыйную дзейнасьць. Я патлумачу, каб працаваць ў палітычна-ідэалагічнай сістэме, дасягнуць статусу і палажэньня трэба вельмі пастарацца, каб змусіць свае сумленьне маўчаць, ды яшчэ і прыкладацца да абслугоўваньня сістэмы; Другі аспект. Вера ў маральную перавагу апазіцыі. Так склалася, што апазіцыйная дзейнасьць успрымаецца як самааданасьць і самаадрачэньне дзеля інтарэсаў грамадства і нацыі, вялікай ідэі Дэмакратыі і Свабоды. Нічога для сябе. Такая вера, апрыеры закладае, што…

Telegram
@molind Мой пасыл быў у тым, што публічная крытыка лідэра - гэта нармальна (ужо не раз гэта паўтараю). Тое, што Пракоп'еў задаваў Ціханаўскай нязручныя пытанні - гэта таксама нармальна ў палітыцы. Лідэр і яго асяроддзе абавязаны ўмець спакойна рэагаваць на такое. Плюс да гэтага размаўляць з нязгодным бокам і адказваць за свае памылкі. ...калі, вядома, мы хочам рухацца наперад і жыць пры дэмакратыі, а не трымацца за мінулае і аўтарытарызм.
@jd я згодны. Але тое што прапануе Пракоп’еў не крытыка. “Давайце Ціханоўская сыйдзе і мы зробім новыя выбары лідара апазіцыі”. Мне сітуацыя нагадвае супругаў, кожны падчас праблем пайшоў да свайго псіхолага. Гэта скончыцца разводам. Таму што псіхолагі будуць шукаць найлепшы вынік для супругаў паасобку. А калі пойдуць да псіхолага разам - змогуць разабрацца ў адносінах і знайсці добры вынік разам.
@jd Пракоп’еў у пагоне за сваімі мэтамі забывае пра агульныя інтарэсы беларусаў і яго дзейнасць на мой погляд хутчэй шкадлівая, чым карысная. І калі ёсць нейкая канструктыўная крытыка Офіса - цікава былаб паслухаць.
Выбары дэмакоатычнага лідара - ўвогуле жарт. Калі яны пройдуць там будзе удзельнічаць тыяж 10 тысяч выбаршчыкаў што і на выбарах КР. Нават калі пераможа Ціханоўская ганарыцца тут няма чым. Лепей заставацца прэзідэнт элект, чым лідар з падтрымкай 10 тысяч.
@molind Шчыра кажучы, мяне не цікавіць Пракоп'еў і не думаю, што ён увогуле падыходзіць на ролю палітыка. Я толькі гляджу на рэакцыі на ягоную крытыку.
І мяне зараз хвалюе толькі палітычная культура ў нашым грамадстве. Я бачу, што яна ў вельмі дрэнным стане. Пра гэта і быў пост аўтара. А вы чамусьці жадаеце бачыць у гэтым рэкламу Пракоп'ева.
@molind Я не чуў такой прапановы. Ня шмат яго чытаю і гляджу.
Нават калі і была такая прапанова, я так сама не бачу ў гэтым праблемы альбо крамолы.
@jd @molind ну, крыху згодны, палітык павінны весці сябе больш стрымана і прафесійна. З іншага боку - Ціханоўская не сама прыйшла ў палітыку, але так здарылася. Можа, яна не лепшы кандыдат на гэтае месца, але дагэтуль здаецца ўражанне, што лепшы з тых каго маем.
@jd @molind Пракоп'еў гэта клоўн -папуліст, які ўжо і з Лукашэнкам падраўся і ў палку Каліноўскага быў, і ніякага станоўчага выніку з яго ўсіх гэтых рухаў не заўважна. Яшчэ і Ціханоўскаму ўцяміў, што таго ўсе чакаюць. Таму зразумела чаго ад яго пытанняў сківіца крывіцца як ад зубнога болю.
@xzfantom @molind Мой першы пост - гэта не рэклама Пракоп'ева калі што.
@xzfantom @molind Я нават не пра кандыдатаў пішў, а пра палітычную культуру. Але гэта думка гучыць, як "А хто акрамя Лукашэнкі?" з тысячных, не? 😞
@jd @molind ну тут у мяне пара думак. Па-першае палітычная культура вызначаецца канкурэнцыяй, калі той, хто не падабаецца народу, адсеіваецца. Сапраўднай палітыкі ў нас няма ні ўнутры Беларусі, ні звонку.
Па-другое, гэтай палітычнай культуры ня бачна нешта і ў іншых краінах.
Не кажу, што гэта ўсё апраўдвае, але маем што маем.
У Зеленскага таксама тэрмін выйшаў, шмат хто яго за гэта крытыкуе, але магчымасці выбараў няма. У нас іншае, але крыху падобна.
@xzfantom @molind Палітычнай культуры ня бачна ў іншых краінах? Чаму так? Ну, паглядзіце напрыклад любое паседжанне ў брытанскім парламенце. Загугліце uk parliament videos.
@jd @molind я не кажу што ў іншых краінах гэтага зусім няма. Ёсць пазітыўныя прыклады, як Швайцарыя, Брытанія, Нарвегія. Але ж гэта не тое каб правіла.
Няхай тады парламентарыі краін з гэтага спісу таксама навучацца ў Велікабрытаніі: https://en.wikipedia.org/wiki/Legislative_violence
Пра сучасныя ЗША я ўвогуле маўчу.
Legislative violence - Wikipedia

@xzfantom @molind Вы пра тое, што зараз ідзе мода на аўтакратаў? Ня ведаю. Паглядзім, пасля выбараў у Венгрыі і ЗША. Засталося ня шмат часу.
Пра спіс не зразумеў.
@jd @molind ну ў размове пра выкшталцонасць замежных палітыкаў і адсутнасць культуры ў нашых трэба параўноўваць не толькі з брытанскім парламентам. Па спасылцы спіс боек розных парламентарыяў у розных краінах, на любы густ.
Палітыкі гэта не звышлюдзі, іх паводзіны не заўсёды вырашаюць іх далейшы палітычны лёс. Калі ёсць інтарэс, раю паглядзець Зроблена ў Польшчы, асабліва выпускі перад польскімі выбарамі. Тая ж пацучыная грызня, нічога новага.
@xzfantom Дзякуй, зразумеў. І дзякуй за спасылку. Ня ведаў, што такі спіс існуе.
Бойка ў парламенце гэта ж не праблема, калі парламент працягвае працаваць. Ну, такі спосаб прасоўвання ў палітычнай кар'еры).

@xzfantom Пра польскі парламент. У іх зараз не слабыя праблемы з дамоўленасцю. Прэзідэнт блакуе законапраекты. АЛЕ... калі ў Польшчу заляцелі расейскія дроны, Наўроцкі і Туск селі за адзін стол і вырашалі пытанні бяспекі палякаў разам.

Чаму нашыя так не могуць вырашаць пытанні бяспекі беларусаў? У нас тысячы людзей сядзіць у турмах. Дзесяткі тысяч палітычных бежанцаў. Усіх выехаўшых пазбавілі грамадзянства. Краіна - ваенны палігон. Ну, дастаткова, каб хаця б пачаць размаўляць одно з адным.