@jd так а чаго Пракоп’еву не хапае? Легітымнасці? Улады? Магчымасці крытыкаваць? Ён быў у КР нічога не зрабіў і выйшаў з КР. Ці ён хоча каб Ціханоўская стамілася адказваць на яго пытанні і сышла? Ну вядома. Лукашэнка яму не адказвае.
Карацей. На маю думку, тлумачыць адсутнасць сваіх вынікаў тым, што Ціханоўская там нешта ня тое робіць. Гэта… апошняе што застаецца калі іншых тлумачэнняў няма.
@xzfantom Пра польскі парламент. У іх зараз не слабыя праблемы з дамоўленасцю. Прэзідэнт блакуе законапраекты. АЛЕ... калі ў Польшчу заляцелі расейскія дроны, Наўроцкі і Туск селі за адзін стол і вырашалі пытанні бяспекі палякаў разам.
Чаму нашыя так не могуць вырашаць пытанні бяспекі беларусаў? У нас тысячы людзей сядзіць у турмах. Дзесяткі тысяч палітычных бежанцаў. Усіх выехаўшых пазбавілі грамадзянства. Краіна - ваенны палігон. Ну, дастаткова, каб хаця б пачаць размаўляць одно з адным.