Цалкам згодны.

@jd так а чаго Пракоп’еву не хапае? Легітымнасці? Улады? Магчымасці крытыкаваць? Ён быў у КР нічога не зрабіў і выйшаў з КР. Ці ён хоча каб Ціханоўская стамілася адказваць на яго пытанні і сышла? Ну вядома. Лукашэнка яму не адказвае.

Карацей. На маю думку, тлумачыць адсутнасць сваіх вынікаў тым, што Ціханоўская там нешта ня тое робіць. Гэта… апошняе што застаецца калі іншых тлумачэнняў няма.

@molind Мой пасыл быў у тым, што публічная крытыка лідэра - гэта нармальна (ужо не раз гэта паўтараю). Тое, што Пракоп'еў задаваў Ціханаўскай нязручныя пытанні - гэта таксама нармальна ў палітыцы. Лідэр і яго асяроддзе абавязаны ўмець спакойна рэагаваць на такое. Плюс да гэтага размаўляць з нязгодным бокам і адказваць за свае памылкі. ...калі, вядома, мы хочам рухацца наперад і жыць пры дэмакратыі, а не трымацца за мінулае і аўтарытарызм.
@jd @molind ну, крыху згодны, палітык павінны весці сябе больш стрымана і прафесійна. З іншага боку - Ціханоўская не сама прыйшла ў палітыку, але так здарылася. Можа, яна не лепшы кандыдат на гэтае месца, але дагэтуль здаецца ўражанне, што лепшы з тых каго маем.
@xzfantom @molind Я нават не пра кандыдатаў пішў, а пра палітычную культуру. Але гэта думка гучыць, як "А хто акрамя Лукашэнкі?" з тысячных, не? 😞
@jd @molind ну тут у мяне пара думак. Па-першае палітычная культура вызначаецца канкурэнцыяй, калі той, хто не падабаецца народу, адсеіваецца. Сапраўднай палітыкі ў нас няма ні ўнутры Беларусі, ні звонку.
Па-другое, гэтай палітычнай культуры ня бачна нешта і ў іншых краінах.
Не кажу, што гэта ўсё апраўдвае, але маем што маем.
У Зеленскага таксама тэрмін выйшаў, шмат хто яго за гэта крытыкуе, але магчымасці выбараў няма. У нас іншае, але крыху падобна.
@xzfantom @molind Палітычнай культуры ня бачна ў іншых краінах? Чаму так? Ну, паглядзіце напрыклад любое паседжанне ў брытанскім парламенце. Загугліце uk parliament videos.
@jd @molind я не кажу што ў іншых краінах гэтага зусім няма. Ёсць пазітыўныя прыклады, як Швайцарыя, Брытанія, Нарвегія. Але ж гэта не тое каб правіла.
Няхай тады парламентарыі краін з гэтага спісу таксама навучацца ў Велікабрытаніі: https://en.wikipedia.org/wiki/Legislative_violence
Пра сучасныя ЗША я ўвогуле маўчу.
Legislative violence - Wikipedia

@xzfantom @molind Вы пра тое, што зараз ідзе мода на аўтакратаў? Ня ведаю. Паглядзім, пасля выбараў у Венгрыі і ЗША. Засталося ня шмат часу.
Пра спіс не зразумеў.
@jd @molind ну ў размове пра выкшталцонасць замежных палітыкаў і адсутнасць культуры ў нашых трэба параўноўваць не толькі з брытанскім парламентам. Па спасылцы спіс боек розных парламентарыяў у розных краінах, на любы густ.
Палітыкі гэта не звышлюдзі, іх паводзіны не заўсёды вырашаюць іх далейшы палітычны лёс. Калі ёсць інтарэс, раю паглядзець Зроблена ў Польшчы, асабліва выпускі перад польскімі выбарамі. Тая ж пацучыная грызня, нічога новага.
@xzfantom Дзякуй, зразумеў. І дзякуй за спасылку. Ня ведаў, што такі спіс існуе.
Бойка ў парламенце гэта ж не праблема, калі парламент працягвае працаваць. Ну, такі спосаб прасоўвання ў палітычнай кар'еры).

@xzfantom Пра польскі парламент. У іх зараз не слабыя праблемы з дамоўленасцю. Прэзідэнт блакуе законапраекты. АЛЕ... калі ў Польшчу заляцелі расейскія дроны, Наўроцкі і Туск селі за адзін стол і вырашалі пытанні бяспекі палякаў разам.

Чаму нашыя так не могуць вырашаць пытанні бяспекі беларусаў? У нас тысячы людзей сядзіць у турмах. Дзесяткі тысяч палітычных бежанцаў. Усіх выехаўшых пазбавілі грамадзянства. Краіна - ваенны палігон. Ну, дастаткова, каб хаця б пачаць размаўляць одно з адным.