@jd так а чаго Пракоп’еву не хапае? Легітымнасці? Улады? Магчымасці крытыкаваць? Ён быў у КР нічога не зрабіў і выйшаў з КР. Ці ён хоча каб Ціханоўская стамілася адказваць на яго пытанні і сышла? Ну вядома. Лукашэнка яму не адказвае.
Карацей. На маю думку, тлумачыць адсутнасць сваіх вынікаў тым, што Ціханоўская там нешта ня тое робіць. Гэта… апошняе што застаецца калі іншых тлумачэнняў няма.

Наіўны ідэалізм Наіўны ідэалізм у палітыцы - рэч небясьпечная, асабліва калі ідэалізм запакаваны ў рэлігійнае ўяўленьне пра сумленьне і добрае ў чалавечай прыродзе. Найгоршае, калі наіўны ідэалізм становіцца на службу палітычнаму цынізму. Вынікі наіўнага ідэалізму беларусы адчулі на сабе і ў 2020 годзе і пасьля. Першы аспект. Гэта вера ў тое, што людзі (бізнэсоўцы, палітыкі, журналісты), якія вельмі добра гадамі існавалі ў сістэме Лукашэнкі раптоўна ўсьвядомілі яе заганнасьць і вырашалі змагацца супраць яе, больш таго ўключыцца ў апазіцыйную дзейнасьць. Я патлумачу, каб працаваць ў палітычна-ідэалагічнай сістэме, дасягнуць статусу і палажэньня трэба вельмі пастарацца, каб змусіць свае сумленьне маўчаць, ды яшчэ і прыкладацца да абслугоўваньня сістэмы; Другі аспект. Вера ў маральную перавагу апазіцыі. Так склалася, што апазіцыйная дзейнасьць успрымаецца як самааданасьць і самаадрачэньне дзеля інтарэсаў грамадства і нацыі, вялікай ідэі Дэмакратыі і Свабоды. Нічога для сябе. Такая вера, апрыеры закладае, што…