jd

@jd@vkl.world
1 Followers
0 Following
6 Posts
Пішу пра жыццё ў беларускім IT і не толькі. #ойці
Калі распрацоўшчыкі дрэнна працуюць здальна, то гэта амаль заўсёды з-за памылак менеджменту. Я бачыў і чуў ад першай асобы, як у нашых кампаніях некаторыя менеджэры працуюць з дому. Напрыклад, правялі раніцай дэйлік, адпісаліся ў джыры на ад'ебісь і сышлі па асабістых справах. Зварыць супчык, пафарбаваць пазногцікі, пабалбатаць з сяброўкамі. Калі яны так ставяцца да сваёй працы, то можа няхай самі і піздуюць у душны офіс пад кантроль свайго кіраўніцтва, а не заганяюць туды распрацоўшчыкаў. #ойці
Гэтым устаноўкам я ўжо прытрымліваюся. Акрамя гэтага я некалькі разоў схадзіў на кансультацыю да бізнэс-коўча і ён мне вельмі дапамог. Не магу сказаць, што я ўжо навучыўся спраўляцца з усімі канфліктамі, але стала значна прасцей працаваць.
Вось так. Можа мой досвед каму-небудзь дапаможа. А звольніцца заўсёды паспееце.
- Не гуляць у гульню "Я - начальнік, ты - дурань" (асабліва публічна).
- Не дазваляць нікому абясцэньваць маю працу. Любое прапушчанае мной абясцэньвальнае слова можа публічна ўспрынята як мая згода з ім.
- Сачыць за сваім здароўем. Калі я адчуваю сябе дрэнна, то браць бальнічны.
Я ўспомніў увесь свой негатыўны досвед і вылучыў для сябе наступныя ўстаноўкі:
- Мінімізаваць кантакт з тымі мэнэджэрамі і іх памагатымі, з якімі мець зносіны некамфортна.
- Адмаўляцца ад задач, якія не ўваходзяць у спіс маіх абавязкаў.
- Ніяк не рэагаваць на правакацыі.
- Калі менеджэры зноў робяць якую-небудзь халеру ў камандзе, і я бачу, што гэта скончыцца дрэнна, то не ўмешвацца, засцерагчы сябе ад наступстваў і спакойна за гэтым назіраць убаку.

Вынік: каманда не хоча вучыцца, а менеджэры зрабілі, што змаглі. І такое я бачыў і ў іншых беларускіх бізнэсах. Працую ў беларускім ІТ ужо больш за 20 гадоў.

У такіх аўтарытарных умовах можна было бы вельмі лёгка расхвалявацца ці нават злавацца на недасведчаных менеджэраў, оўнэра ці нават на сябе, што ўжо даўно сяджу ў гэтым балоце.
Але вось, што я аднойчы падумаў. А што, калі змяніць да гэтага стаўленне і паспрабаваць навучыцца нармальна працаваць у такіх умовах.

Я працую на кампанію, дзе менеджэры мала таго, што не дапамагаюць, дык яшчэ руйнуюць працоўную атмасферу і матывацыю працоўнікаў. Оўнер кіруе кампаніяй у тым жа стылі, як "вусаты" кіруе краінай. Напрыклад зверху спускаецца ўказанне зрабіць так, каб усе вучыліся адзін у аднаго, і менеджары так і пішуць камандзе "мы жадаем ад вас, каб вы вучыліся адзін у аднаго". Ну, вы зразумелі. Толькі трэба яшчэ дадаць "толькі мы не ведаем, як". Каманда на гэта не рэагуе. І па выніку гэта нічым не заканчваецца.
Свежы дыпфейк кліп з Фіца - выдатны.
https://youtu.be/U6bEP7Ezq7w
SEN

YouTube
Пішуць, што ў Telegram заблакавалі апазіцыйныя каналы па патрабаванню рашкі. Каб не было такой хуйні, чалавецтва і прыдумала mastodon.

Няма чаго рабіць, сяджу зараз і чытаю пра тое, як Safari захоўвае на дыску кукі і трошачкі ахуеваю. Safari сапраўды захоўвае ўсе ключы тэкстам у адным файле і без шыфравання. Доступы і прыватную інфармацыю можна спіздзіць простым скрыптам. Эпл, але! #сесуріці #safari #security

https://www.cyberark.com/resources/threat-research-blog/the-current-state-of-browser-cookies

The Current State of Browser Cookies

What Are Cookies When you hear “cookies,” you may initially think of the delicious chocolate chip ones. However, web cookies function quite differently than their crumbly-baked counterparts....

Няхай Трамп не пісаў твіт пра 1000 пунктаў Dow. Але пытанне застаецца адкрытым. На колькі павінен упасць індэкс Dow Jones за два дні, каб прэзідэнту неадкладна абвясціць імпічмент?