Цалкам згодны.

@jd так а чаго Пракоп’еву не хапае? Легітымнасці? Улады? Магчымасці крытыкаваць? Ён быў у КР нічога не зрабіў і выйшаў з КР. Ці ён хоча каб Ціханоўская стамілася адказваць на яго пытанні і сышла? Ну вядома. Лукашэнка яму не адказвае.

Карацей. На маю думку, тлумачыць адсутнасць сваіх вынікаў тым, што Ціханоўская там нешта ня тое робіць. Гэта… апошняе што застаецца калі іншых тлумачэнняў няма.

@molind Мой пасыл быў у тым, што публічная крытыка лідэра - гэта нармальна (ужо не раз гэта паўтараю). Тое, што Пракоп'еў задаваў Ціханаўскай нязручныя пытанні - гэта таксама нармальна ў палітыцы. Лідэр і яго асяроддзе абавязаны ўмець спакойна рэагаваць на такое. Плюс да гэтага размаўляць з нязгодным бокам і адказваць за свае памылкі. ...калі, вядома, мы хочам рухацца наперад і жыць пры дэмакратыі, а не трымацца за мінулае і аўтарытарызм.
@jd я згодны. Але тое што прапануе Пракоп’еў не крытыка. “Давайце Ціханоўская сыйдзе і мы зробім новыя выбары лідара апазіцыі”. Мне сітуацыя нагадвае супругаў, кожны падчас праблем пайшоў да свайго псіхолага. Гэта скончыцца разводам. Таму што псіхолагі будуць шукаць найлепшы вынік для супругаў паасобку. А калі пойдуць да псіхолага разам - змогуць разабрацца ў адносінах і знайсці добры вынік разам.
@jd Пракоп’еў у пагоне за сваімі мэтамі забывае пра агульныя інтарэсы беларусаў і яго дзейнасць на мой погляд хутчэй шкадлівая, чым карысная. І калі ёсць нейкая канструктыўная крытыка Офіса - цікава былаб паслухаць.
Выбары дэмакоатычнага лідара - ўвогуле жарт. Калі яны пройдуць там будзе удзельнічаць тыяж 10 тысяч выбаршчыкаў што і на выбарах КР. Нават калі пераможа Ціханоўская ганарыцца тут няма чым. Лепей заставацца прэзідэнт элект, чым лідар з падтрымкай 10 тысяч.
@molind Шчыра кажучы, мяне не цікавіць Пракоп'еў і не думаю, што ён увогуле падыходзіць на ролю палітыка. Я толькі гляджу на рэакцыі на ягоную крытыку.
І мяне зараз хвалюе толькі палітычная культура ў нашым грамадстве. Я бачу, што яна ў вельмі дрэнным стане. Пра гэта і быў пост аўтара. А вы чамусьці жадаеце бачыць у гэтым рэкламу Пракоп'ева.