
УЖЫВУЮ. Сустракаем палітвязьняў у Вільні
YouTubeВось такі ўзровень палітычнай граматнасці ў сеньер распрацоўшчыкаў і PHD прафесараў з развітых краін.
Цяпер ужо і ў маім коле ў Linkedin павылазілі дзіўныя людзі (не боты), якія пішуць пра забойствы іранцаў… амерыканскімі тамагаўкамі. Яшчэ пішуць, што ў іранскіх жанчын больш свабоды, чым у амерыканскіх.
Тым часам іранскі шэф паліцыі адкрыта выступіў на дзярж ТБ з пагрозамі забойства антыўрадавых пратэстоўцаў. Тое ж самае зараз паўтараюць іранскія прапагандысты на ТБ.
Іранскія футбалісткі баяцца вяртацца ў Іран з-за таго, што іх могуць пакараць за тое, што яны адмовіліся сьпяваць гімн.
Размова (якую я не прасіў) з прапалестынскай актывісткай:
— ... генацыд у Палестыне.
— Добра, але што было 7 кастрычніка 2023?
— Зверскія забойствы немаўлятаў - гэта не праўда...
— Пачакай, акрамя немаўлят хамасаўцы ў гэты дзень жорстка забілі больш за тысячу мірнага насельніцтва і ўзялі больш за сотню ў заложнікі.
— Ну, дык яны (хто забіваў) абараняліся ад генацыду.
У мяне словы сконьчыліся і заслона.
Ужо кажуць, што варта рыхтавацца да таго, што кошты зноў паднімуцца.
Раней promt-інжынеры чмарылі сеньер-распрацоўшчыкаў. Цяпер з яшчэ большым задавальненнем agentic-інжынеры чмораць усіх. Ад куль так шмат нездаровай нянавісці ў гэтых новых спецоў і наогул у нашым кам'юніці? Ці гэта такі сучасны спосаб вылучыцца, выціснуць калегу і атрымаць павышэнне ці працу? Ці можа гэта мы настолькі скалечаныя саўком, што не можам не грызці адзін аднаго, а працаваць разам? Часам мне гэтыя срачы нагадваюць жывёл у клетцы, якія толькі думаюць на ўзроўні інстынкту "свой-чужы".
Калі ў Іране святкавалі сыход Хамені ў пекла, у ЗША выходзілі на вуліцу нейкія цудоўныя людзі і пратэставалі супраць забойства іранцаў амерыканскімі ракетамі. Дзе яны былі 8 і 9 студзеня, калі паліцыя Хамені забіла тысячы іранцаў за 2 дні. Ганьба!
Мой знаемы з амаль 30 гадаў вопыту распрацоўкі на вялікіх праектах не можа знайсці працу. Ужо вопыт нават скарачаў і аплаіўся на мідла з ЗП да $3К і нічога.
Беларускі рэжым пачаў вяшчанне новага канала "ВоенТВ". Па сутнасці гэта ваенная і патрыятычная прапаганда. Па словах дырэктара канала, таксама будзе дзіцячы кантэнт (мультфільмы і фільмы). Як кажа Хрэнін, канал будзе расказваць не толькі пра армію, але і пра традыцыйныя каштоўнасці, любоў да гісторыі, да Радзімы. Перакладаючы на нармальную мову, будуць расказваць пра гендэрныя ролі, пра гісторыю, якую яны напішуць, і пра любоў да Лукашэнкі.