На працы фактычна прымусова перасадзілі на гнілы яблык — якое ж гэта дзярмо!

Камбінацыі клявіш нязручныя, кнопкі кіраваньня акном зьлева, а паласа пракручваньня акна справа, вылучэньне сярэдняй кнопкай мышы не працуе, штатная беларуская раскладка нязвыклая, ды яшчэ нельга ў розных вокнах пісаць на розных мовах, шрыфты выглядаюць пачварна. Нават сранай явы 11 няма пад arm64.

Я ўжо маўчу, што гэтае дзярмо не працуе з USB-клявіятурай, зь якой ня маюць праблемы 3 (тры!!!) кампы з GNU/Linux!

@375gnu пагаворым праз месяцы тры😁
@itbeard @375gnu ну мяне нават праз год неяк не ўражвае. Сам ноўтбук зроблен добра ды і ад батарэйкі працуе даволі доўга. Але АС ну такое сабе, камусьці падабаецца, а як па мне нічога асаблівага, карыстаўся б і далей лінуксам, каб не патрэба ў xcode. Дзякуй хоць з homebrew можна зрабіць трохі больш зручнай.

@xzfantom @itbeard @375gnu прасядзеў на працы 3,5 гады і з радасцю памяняў на РС з Лінуксам назад. З аўтарам згодны на 100%, Homebrew дагэтуль карыстаюся.

Мабыць гэта пытанне густу, але калі ўжо асэнсаваў моц foss, то аніякія іншыя закрытыя сістэмы не пераконваюць.

@safonas @xzfantom @itbeard @375gnu +1. На папярэдняй працы прымусова карыстаў Макбук паўтары гады. Поўнае лайно, пачынаючы з рэндэрынгу шрыфтоў, які нагадвае стан X11 да пераходу на Xft, і скончваючы вострымі бакамі корпусу, якія рэжуць далоні і пакідаюць драпіны на мэблі.

Нават Хромбук, які выдаў цяперашні працадаўца, лепей. Меньш праблем з USB (мой манітор Dell час ад часу кідаў Мак у кернэльпанік), і гарачыя клавішы больш паслядоўна падобныя на Linux і Windows.

@itbeard Дык, у сапраўднасьці, тры месяцы ўжо й карыстаюся. І я пералічыў толькі частку праблем, бо абмежаваная колькасьць знакаў у паведамленьні.
@itbeard пагаджуся з усімі хто пісаў ніжэй, жалеза якаснае але мяне дратуе што макось поста пасля загрузкі аджырае 20 гігоў памяці. Нахалеру? Мінт з цынамонам і той толькі 6 просіць. Ну і каствмізацыя вельмі абмежаваная. Калі Цім Кук не дазволіў то амаль ніяк не змяніць без кастылёў.
Самая вялікая праблема лінукса застаецца з драйверамі, вядома ўжо значна лепей але гэта тое што я асабіста паправіць не магу.
@itbeard ну і канешне не трэба забываць што акрамя працэсара ўсё астатняе ў маке каштуе ў 2-3 разы даражэй для апгрэйду.
@375gnu Шрыфты пачварна?.. Ну калі чалавеку падабаецца, калі ад выгляду літараў на экране кровь з вачэй цячэ, тут нават камэнтаваць далей ня трэба
@ALoiteringFlaneur А вы не на рэтыне глядзіце, дзе высокі DPI хавае праблемы, а на звычайным маніторы.
@375gnu @ALoiteringFlaneur гляджу на звычайным 4к маніторы
@375gnu мае маніторы. Як кажуць, што я раблю ня так?
@ALoiteringFlaneur Гэта сапраўдная карцінка? 768p на 26’’? Дык на ім зь любой сыстэмай шрыфты будуць пачварнымі. Калі вы гэтага не заўважаеце, то вам проста не пашанцавала са зрокам.
@375gnu Сапраўдная. Уявіце сабе, што ня ўсе працуюць у IT, і ня ўсе меюць узровень заробкаў, як у вас.
Са зрокам таксама добра, каб працаваць з Photoshop ды Illustrator, а таксама іх адпаведнікамі ад Affinity хапае
@ALoiteringFlaneur Прычым тут заробкі, айці і т.п. калі вы заяўляеце, што ў вас шрыфты выдатна выглядаюць, а я кажу што на такім маніторы яны заўжды будуць выглядаць жахліва, бо там піксэлі аграмадныя. І гэта, колькі я бачыў макі, старая праблема. Я нават прасіў калег падзяліцца здымкамі экрана, каб ацаніць іхны выгляд калі паўстала пытаньне вокны ці яблык.
На мадэлях з рэтынай дробны піксэль паляпшае сытуацыю, але на 96 DPI — кашмар. З xft хаця б уручную можна падабраць рэжым рэндэрынгу.
Apple яшчэ ў 2000-я зрабіла такую рэч як згладжваньне шрыфтоў, каб яны выглядалі па друкарскі нават на дрэнных маніторах. Але так, я лепш ня буду верыць досьведу працы больш за 10 гадоў, ды ўласнаму зроку, а лепш паслухаю @375gnu які гэты зрок абражае
@ALoiteringFlaneur магчыма вы даўно не бачылі лінукс на нармальным маніторы. Паставіў сабе на ноўт з QHD монікам і адрозненні амаль не засталося.
@spectral спадзяюся каб яшчэ доўга ня ўбачыць
@ALoiteringFlaneur вось напрыклад фотаздымак таго як мак шрыфты выглядаюць. Цікава паслухаць што з імі не так. https://drive.google.com/file/d/18lGIUlP-IhgV2nhJI3hirnTmp4zgdRBx/view?usp=drivesdk
PXL_20250703_041014749.MP.jpg

Google Docs
@spectral Няма эфекту згладжваньня. Таму я бачу пікселі на згібах, нават пры велічэзнай якасьці. У MacOS гэтага няма (толькі калі не адключыш функцыю мэтанакіравана)
@ALoiteringFlaneur на здымку экрана выглядае горш чым на самой справе але гучыць цікава пра адсутнасць зглажвання. Ну канешне калі вы не проста ў тэрмінале сідзіце або Xfce
@375gnu Ну, у макаў заўсёды былі праблемы з падлучэннем іншых прылад. У мяне нават былі праблемы з падлучэннем ipad да mac. Таму што ў Apple сваё меркаванне, як стандарты usb, hdmi павінны быць рэалізаваны.
@375gnu
Няшмат часу таму прыляцеў у мой агарод стары агрызак яшчэ АС 10. Жалеззё, падобна, добрае, якаснае, улічваючы папярэднюю ўладаліцу "сеньярыта Істеріко".
😀 А вось сама аперацыйная сістэма... вай, якое лайнішча... Нязручна ў абсалюце. Пад настрой паспрабую ўсталяваць AntiX для параўнання. Вядома, што з 2 Gb DDR2 і Dual Core 1,9 сучасныя браўзеры і усялякія ШІ добра рабіць не будут, але астатняе офісна-бытавое павінна рабіць добра. Проста цікава параўнаць.