На працы фактычна прымусова перасадзілі на гнілы яблык — якое ж гэта дзярмо!

Камбінацыі клявіш нязручныя, кнопкі кіраваньня акном зьлева, а паласа пракручваньня акна справа, вылучэньне сярэдняй кнопкай мышы не працуе, штатная беларуская раскладка нязвыклая, ды яшчэ нельга ў розных вокнах пісаць на розных мовах, шрыфты выглядаюць пачварна. Нават сранай явы 11 няма пад arm64.

Я ўжо маўчу, што гэтае дзярмо не працуе з USB-клявіятурай, зь якой ня маюць праблемы 3 (тры!!!) кампы з GNU/Linux!

@375gnu Шрыфты пачварна?.. Ну калі чалавеку падабаецца, калі ад выгляду літараў на экране кровь з вачэй цячэ, тут нават камэнтаваць далей ня трэба
@ALoiteringFlaneur магчыма вы даўно не бачылі лінукс на нармальным маніторы. Паставіў сабе на ноўт з QHD монікам і адрозненні амаль не засталося.
@spectral спадзяюся каб яшчэ доўга ня ўбачыць
@ALoiteringFlaneur вось напрыклад фотаздымак таго як мак шрыфты выглядаюць. Цікава паслухаць што з імі не так. https://drive.google.com/file/d/18lGIUlP-IhgV2nhJI3hirnTmp4zgdRBx/view?usp=drivesdk
PXL_20250703_041014749.MP.jpg

Google Docs
@spectral Няма эфекту згладжваньня. Таму я бачу пікселі на згібах, нават пры велічэзнай якасьці. У MacOS гэтага няма (толькі калі не адключыш функцыю мэтанакіравана)
@ALoiteringFlaneur на здымку экрана выглядае горш чым на самой справе але гучыць цікава пра адсутнасць зглажвання. Ну канешне калі вы не проста ў тэрмінале сідзіце або Xfce