На працы фактычна прымусова перасадзілі на гнілы яблык — якое ж гэта дзярмо!

Камбінацыі клявіш нязручныя, кнопкі кіраваньня акном зьлева, а паласа пракручваньня акна справа, вылучэньне сярэдняй кнопкай мышы не працуе, штатная беларуская раскладка нязвыклая, ды яшчэ нельга ў розных вокнах пісаць на розных мовах, шрыфты выглядаюць пачварна. Нават сранай явы 11 няма пад arm64.

Я ўжо маўчу, што гэтае дзярмо не працуе з USB-клявіятурай, зь якой ня маюць праблемы 3 (тры!!!) кампы з GNU/Linux!

@375gnu Шрыфты пачварна?.. Ну калі чалавеку падабаецца, калі ад выгляду літараў на экране кровь з вачэй цячэ, тут нават камэнтаваць далей ня трэба
@ALoiteringFlaneur А вы не на рэтыне глядзіце, дзе высокі DPI хавае праблемы, а на звычайным маніторы.
@375gnu @ALoiteringFlaneur гляджу на звычайным 4к маніторы
@375gnu мае маніторы. Як кажуць, што я раблю ня так?
@ALoiteringFlaneur Гэта сапраўдная карцінка? 768p на 26’’? Дык на ім зь любой сыстэмай шрыфты будуць пачварнымі. Калі вы гэтага не заўважаеце, то вам проста не пашанцавала са зрокам.
@375gnu Сапраўдная. Уявіце сабе, што ня ўсе працуюць у IT, і ня ўсе меюць узровень заробкаў, як у вас.
Са зрокам таксама добра, каб працаваць з Photoshop ды Illustrator, а таксама іх адпаведнікамі ад Affinity хапае
@ALoiteringFlaneur Прычым тут заробкі, айці і т.п. калі вы заяўляеце, што ў вас шрыфты выдатна выглядаюць, а я кажу што на такім маніторы яны заўжды будуць выглядаць жахліва, бо там піксэлі аграмадныя. І гэта, колькі я бачыў макі, старая праблема. Я нават прасіў калег падзяліцца здымкамі экрана, каб ацаніць іхны выгляд калі паўстала пытаньне вокны ці яблык.
На мадэлях з рэтынай дробны піксэль паляпшае сытуацыю, але на 96 DPI — кашмар. З xft хаця б уручную можна падабраць рэжым рэндэрынгу.
Apple яшчэ ў 2000-я зрабіла такую рэч як згладжваньне шрыфтоў, каб яны выглядалі па друкарскі нават на дрэнных маніторах. Але так, я лепш ня буду верыць досьведу працы больш за 10 гадоў, ды ўласнаму зроку, а лепш паслухаю @375gnu які гэты зрок абражае
@ALoiteringFlaneur магчыма вы даўно не бачылі лінукс на нармальным маніторы. Паставіў сабе на ноўт з QHD монікам і адрозненні амаль не засталося.
@spectral спадзяюся каб яшчэ доўга ня ўбачыць
@ALoiteringFlaneur вось напрыклад фотаздымак таго як мак шрыфты выглядаюць. Цікава паслухаць што з імі не так. https://drive.google.com/file/d/18lGIUlP-IhgV2nhJI3hirnTmp4zgdRBx/view?usp=drivesdk
PXL_20250703_041014749.MP.jpg

Google Docs
@spectral Няма эфекту згладжваньня. Таму я бачу пікселі на згібах, нават пры велічэзнай якасьці. У MacOS гэтага няма (толькі калі не адключыш функцыю мэтанакіравана)
@ALoiteringFlaneur на здымку экрана выглядае горш чым на самой справе але гучыць цікава пра адсутнасць зглажвання. Ну канешне калі вы не проста ў тэрмінале сідзіце або Xfce