Ijon Tichy

@ijontichy@vkl.world
74 Followers
35 Following
972 Posts
Чаму курцы з большага лічаць, што гэта нармальна псаваць паветра ўсім навокал? Я сяджу на балькончыке гатэля, атрымоўваю асалоду ад марскога паветра, вакол сосны і тут раптоўна мне біе ў нос смрод папярос. І ўсе нікуды ад гэта не схаваешся, а ў кожнам нумары есць попельніцы і няма ніякай забароны. Ці сядзіш з дзяцьмі на пляжы, прыходзіць іншая сям’я, садзяцца недалека ад нас і пачынаюць паліць кожныя паўгадзіны. І такіх людзей не адзін і не два і ваяваць з кожныі няма ніякага жадання.
Як жа хочацца стабільнасці і каб не было вайны.
Можа хто з тутэйшых ужо мае досвед падарожніцтва з польскім праязным дакументам?
Са Святам, спадарства!
Не гуляў у відэа-гульні ўжо гадоў напэўна 5. Апошняя што прайшоў быў Metro:Exodus на PS4. А потым нарадзілася дачка і было неяк зусім не да гэтага. На НГ купіў сабе рэтра кансольку з аліка за 80 еўра крыху пабалвацца і неяк мяне зацягнула. Прайшоў Half-Life 1 спачатку, а зараз ужо палову Zelda: A Link to the past. І нешта есць у гэтым рэтрагэймінгу, нейкая магія. Напрыклад PS1 увогуле міма мяне прайшла, бо ў мяне ўсе жыцце былі кампы, а там шмат чаго цікавага - тыяж Resident Evil.
В ужондзе працаўніца доўга не магла зразумець, што гэта за дакумент мы ей даем замест пашпарта сына. Патлумачылі, што амбасада не выдае пашпарты, а дае вось такі дакумент на вяртанне. Тое што нам вяртацца ў Беларусь лепш ня трэба - яна як раз такі разумела добра. Але мы мелі карту пабыту, тобок побыт легальна, склала адзі і два - і вось мельдунак есць. Далей ужо справа з гэтым атрымаць дакумент падружы - але там ужо ў інным ужондзе дзе ўсе і так добра ведаюць.
Нарэшце забралі сення карту пабыту сына. Ен у Польшчы ужо 2 гады быў нелегалам, бо мы яго правязлі кантрабандай ў жываце яго маці. Паехаць зрабіць яму пашпарт нажаль немагчыма, але мы зрабілі ход канем - у амбасадзе зрабілі дакумент на вяртанне, ен выглядае як пашпарт і польскія ўжонды яго прымаюць як дакумент. Раней тэрмін быў на паўгады, але нашая амбасада трымае руку на пульсе - цяпер выдаюць гэты на месяц. Добра, што польскія ўжонды прымаюць і пратэрмінаваныя.
Адкуль у людзей такая любоў да сазвонаў? Замест таго каб прадумаць свае пытанне, напісаць мне яго і пачакаць пакуль я падумаю і адкажу - не, давай зараз жа стэлефануемся, ці калі ў цябе будзе час. Я задам пытанне, якое можна было бы ў двух сказах напісаць і буду чакаць пакуль ты тупіш, спрабуеш уехаць у кантэкст з расшараным маніторам. Да няма часу ў меня на вашыя сазвоны, я прачытаю пытанне, схажу ў туалет, падумаю і распішу табе адказ, ці хутка адпішу дзе яго знайсці.
Калі падвесці вынікі, то ўсе гэта агулам складае адчуванне дому, а людзі не схільныя пакідаць свой дом, калі іх да гэтана не прымусяць абставіны. Я бачу колькі маех знаемых і сяброў набывае свае жытло і гэта прыводзіць мяне да высновы, што нажаль Беларусь з большага страціць сваю эміграцыю.
Суседзі ўсе палякі і для нас гэта ўвогуле нечаканы досвед. Да гэтага ў нас польскі быў толькі на ўзроўне схадзіць купіць нешта ў жабцэ, а цяпер маем вельмі часта практыку размоўнага польскага. Так значна прасцей прасоўваецца. Нас цалкам вельмі добра прынялі ў сваю суполку і мы маем з імі вельмі шмат агульнага - гэта польскі сярэдні класс, шмат хто працуе ў айці. І культурных адрозненняў паміж намі як высветлілася не тое каб вельмі шмат.