На працы фактычна прымусова перасадзілі на гнілы яблык — якое ж гэта дзярмо!

Камбінацыі клявіш нязручныя, кнопкі кіраваньня акном зьлева, а паласа пракручваньня акна справа, вылучэньне сярэдняй кнопкай мышы не працуе, штатная беларуская раскладка нязвыклая, ды яшчэ нельга ў розных вокнах пісаць на розных мовах, шрыфты выглядаюць пачварна. Нават сранай явы 11 няма пад arm64.

Я ўжо маўчу, што гэтае дзярмо не працуе з USB-клявіятурай, зь якой ня маюць праблемы 3 (тры!!!) кампы з GNU/Linux!

@375gnu пагаворым праз месяцы тры😁
@itbeard @375gnu ну мяне нават праз год неяк не ўражвае. Сам ноўтбук зроблен добра ды і ад батарэйкі працуе даволі доўга. Але АС ну такое сабе, камусьці падабаецца, а як па мне нічога асаблівага, карыстаўся б і далей лінуксам, каб не патрэба ў xcode. Дзякуй хоць з homebrew можна зрабіць трохі больш зручнай.

@xzfantom @itbeard @375gnu прасядзеў на працы 3,5 гады і з радасцю памяняў на РС з Лінуксам назад. З аўтарам згодны на 100%, Homebrew дагэтуль карыстаюся.

Мабыць гэта пытанне густу, але калі ўжо асэнсаваў моц foss, то аніякія іншыя закрытыя сістэмы не пераконваюць.

@safonas @xzfantom @itbeard @375gnu +1. На папярэдняй працы прымусова карыстаў Макбук паўтары гады. Поўнае лайно, пачынаючы з рэндэрынгу шрыфтоў, які нагадвае стан X11 да пераходу на Xft, і скончваючы вострымі бакамі корпусу, якія рэжуць далоні і пакідаюць драпіны на мэблі.

Нават Хромбук, які выдаў цяперашні працадаўца, лепей. Меньш праблем з USB (мой манітор Dell час ад часу кідаў Мак у кернэльпанік), і гарачыя клавішы больш паслядоўна падобныя на Linux і Windows.