RE: https://vkl.world/@rzr/115672011751158787

Strikerz zaraz aktyŭna sprabujuć prychavać, što ich vydaviec – Gaijin. I, miarkuju, pierstanuć heta rabić, kali vajna skončycca.

Ja nie zaklikaju da bajkotu. Prosta kažu, kab mieli na ŭvazie

Dokazy nižej

⬇️⬇️⬇️

Kali spačatku pačuŭ heta, to nie pavieryŭ, bo na anivodnym sajcie nie było pra heta skazano ničoha. Navat paśpiašaŭsia skazać, što heta chłusnia. Ale mnie chutka pakazali, što tam launcher ad Gaijin.

Chaciełasia vieryć, što heta prosta launcher, tamu pajšoŭ praviarać. SteamDB pakazała mnie, što hety launcher sapraŭdy majuć tolki hulni, jakija zrabiła ci vydała Gaijin.

Ale moj davier nie znikaŭ, i ja pajšoŭ, kab spytać u padtrymki napramuju: što heta značyć? Adkaz možacie pabačyć samie. Tak, Gaijin – to partner, ź jakim jany rabili launcher. Ale jany "pakul" nia chočuć dzialicca padrabiaznaściami nakont supracoŭnictva.
@_zadzira_ згодны што лепей было б без гэтага запускацеля але відавочна распрацоўшчык проста палічыў што будзе таннней далучыцца ўжо да існуючага і самы танны быў як раз гайдзінаўскі. Цікава паглядзець карпаратырную структуру ўладання кампаніі, калі яны завуць гайджынаў партнерамі можа ў іх доля нейкая ёсць
@rzr «Спампаваць усталёўшчык» — гэта вы перакладалі, ці мапэд ня ваш, а вы толькі аб’яву далі?
@375gnu лічыце правільным варыянт "усталёўнік"? 🙂 Ну ОК. Жартаваць наконт таго ці ёсць у "правільнай" норме беларускай мовы яшчэ хоць якія-небудзь іншыя суфіксы не буду.
@rzr Раю пачытаць Пацюпу, а таксама Гістарычны й Насовічаў слоўнікі.
І слова «пампаваць» у беларускай мове адносіцца толькі да помпы. Ці ваша «кампутэрмаўская» тэрміналёгія ўся такая «трасянкавая»?
@375gnu >> Раю пачытаць Пацюпу,
Пра публікацыі Ю. Пацюпы як беларускага літаратуразнаўца і паэта ведаю - іх куча ( https://elib.nlb.by/catalog/Search/Results?lookfor=%D0%9F%D0%B0%D1%86%D1%8E%D0%BF%D0%B0&type=AllFields&sort=year ).
Як РУСКАГА мовазнаўца таксама ведаю - у яго як мінімум дыпломная ёсць.
Калі ўкажыце на яго навуковыя(!) публікацыі як беларускага мовазнаўца, а не балачкі ў інтэрнеце ад "[адзінага] носьбіта таемнай веды", то з цікавасцю пачытаю.
National Library of Belarus :: Национальная Библиотека РБ

@rzr Сп. Шумскі, а якая ў вас адукацыя?
@375gnu калі вы пра мовазнаўчую, то яе ў мяне няма, і гэта ніколі не было таямніцай. Але прытым я не ствараю нейкіх выключных тэорый і не нашуся з імі паўсюль, прапаведваючы іх як "вялікую таемную веду".
@rzr Хіба факт, што выбух словаў на -(ш)чык адбыўся ў 20-м ст. — гэта нейкія таемныя веды?
@375gnu >> а таксама Гістарычны й Насовічаў слоўнікі.
І "Расейска-беларускі слоўнік" (1927) Байкова і Некрашэвіча:
арце́льшчык, ба́ншчык, бараба́ншчык (у слоўніку таксама прысутнічае варыянт бараба́ньнік), вартоўшчык, выпра́ўшчык, забастоўшчык, гадзі́ншчык, камэдыя́ншчык, канторшчык, кап’ёўшчык (і кап’ёўнік), круце́льшчык, купа́льшчык (і купа́льнік), насі́льшчык (і насі́льнік), настройшчык (і настройнік), нату́ршчык, нядоімшчык (і нядоімнік), падбухторшчык (і падбухторнік), пагромшчык...

@rzr І бачым мы, што колькасьць гэтых словаў павялічылася ў п. 20 ст. А ў часы ВКЛ іх было жменя словаў, пераважна з ЦСМ, ці для называньня рэалій маскоўшчыны (ямшчык).

Няхай -нік занадта часты, асабліва для інструмэнтаў, хаця й іх можна ўтвараць з дапамогай -ач. Але гэта наш суфікс, а -(ш)чык — расейскі, і піхаюць яго куды трэба й куды ня трэба. У вашым ахвіцыйным стандарце нават сеяльшчыка замест нашага адвечнага сейбіта прыдумалі.

@375gnu дык вы яўна скажыце - Некрашэвіч і ўвесь Інбелкульт былі дурныя і беларускай мовы не ведалі. І нагадаю: непарыўнай сувязі паміж старабеларускай і новабеларускай (здаецца, лічыцца з 18 ст. і да нашых дзён), на жаль, няма.
@rzr Некрашэвіч з Байковым, як мовазнаўцы, фіксавалі існы стан.
Мы, як актыўныя карыстальнікі, якім часам трэба прыдумляць новыя тэрміны, мусім кіравацца крыху іншымі прынцыпамі.
@375gnu >> І слова «пампаваць» у беларускай мове адносіцца толькі да помпы.
Заўсёды цікавіла, як альт. мовазнаўцы адным жаданым словам лёгка надаюць жаданыя значэнні, ігнаруючы існуючыя (як з "ладаваць", якое мае па Беларусі ў асноўным значэнне 'уладкоўваць, прыводзіць да ладу', "аплікацыя", якое, аказваецца, ні разу не сучасны паланізм, а ідзе ажно з мовы ВКЛ!, "сталец" і кучу іншых), а іншым (як "шар" і "спампаваць") адмаўляюць, катэгарычна заяўляючы "такога значэння ў белмове няма" :-D
@rzr Калі хочаце пазмагацца з «альт. мовазнаўцамі», то ідзіце да іх. Мне ваша змаганьне зь імі малацікавае.
Слова «пампаваць» у значэньні download — калька з расейскага «скачять». Ня маеце сапраўднага жаргону, які зьявіўся натуральным чынам, то карыстайцеся «літаратурнымі» словамі. Асабліва ў «афіцыйным» асяродзьдзі. Я заўжды перакладаў гэтае слова як «загрузіць».
@375gnu
>> Я заўжды перакладаў гэтае слова як «загрузіць».
Адно задам пару простых пытанняў:
1) як вы тады разводзіце load/upload/download ?
2) у якіх беларусізацыях праграм, зробленых іншымі людзьмі, а не вамі, выкарыстоўваецца такое самае размежаванне ?

@rzr > 1) як вы тады разводзіце load/upload/download ?

Load з астатнімі не перасякаецца, прынамсі я такога ня памятаю, таму разводзіць іх ня трэба. Upload — загрузіць на сэрвэр, Download — загрузіць з сэрвэра.

> 2) у якіх беларусізацыях праграм, зробленых іншымі людзьмі, а не вамі, выкарыстоўваецца такое самае размежаванне ?

У XFCE ня бачыў, у Goldendict таксама. А больш нічога перакладзенага іншымі й не выкарыстоўваю, здаецца.

@_zadzira_ дык, здаецца, і не хаваюць гэтага. У свеце будуць выдавацца на Steam (уласна кажучы, дэмка там і выходзіла). Што да байкотаў і прэтэнзій - тады трэба спярша разбірацца чаму "беларуская" кампанія Wargaming пры сыходзе з СНГ аддала Беларусь і беларускую лакалізацыю кампаніі Леста (так, да нацыяналізацыі Лесты ў рускім Мире Танков беларуская лакалізацыя была і заставалася ў актуальным стане!)