RE: https://vkl.world/@rzr/115672011751158787

Strikerz zaraz aktyŭna sprabujuć prychavać, što ich vydaviec – Gaijin. I, miarkuju, pierstanuć heta rabić, kali vajna skončycca.

Ja nie zaklikaju da bajkotu. Prosta kažu, kab mieli na ŭvazie

Dokazy nižej

⬇️⬇️⬇️

Kali spačatku pačuŭ heta, to nie pavieryŭ, bo na anivodnym sajcie nie było pra heta skazano ničoha. Navat paśpiašaŭsia skazać, što heta chłusnia. Ale mnie chutka pakazali, što tam launcher ad Gaijin.

Chaciełasia vieryć, što heta prosta launcher, tamu pajšoŭ praviarać. SteamDB pakazała mnie, što hety launcher sapraŭdy majuć tolki hulni, jakija zrabiła ci vydała Gaijin.

@rzr «Спампаваць усталёўшчык» — гэта вы перакладалі, ці мапэд ня ваш, а вы толькі аб’яву далі?
@375gnu лічыце правільным варыянт "усталёўнік"? 🙂 Ну ОК. Жартаваць наконт таго ці ёсць у "правільнай" норме беларускай мовы яшчэ хоць якія-небудзь іншыя суфіксы не буду.
@rzr Раю пачытаць Пацюпу, а таксама Гістарычны й Насовічаў слоўнікі.
І слова «пампаваць» у беларускай мове адносіцца толькі да помпы. Ці ваша «кампутэрмаўская» тэрміналёгія ўся такая «трасянкавая»?
@375gnu >> Раю пачытаць Пацюпу,
Пра публікацыі Ю. Пацюпы як беларускага літаратуразнаўца і паэта ведаю - іх куча ( https://elib.nlb.by/catalog/Search/Results?lookfor=%D0%9F%D0%B0%D1%86%D1%8E%D0%BF%D0%B0&type=AllFields&sort=year ).
Як РУСКАГА мовазнаўца таксама ведаю - у яго як мінімум дыпломная ёсць.
Калі ўкажыце на яго навуковыя(!) публікацыі як беларускага мовазнаўца, а не балачкі ў інтэрнеце ад "[адзінага] носьбіта таемнай веды", то з цікавасцю пачытаю.
National Library of Belarus :: Национальная Библиотека РБ

@rzr Сп. Шумскі, а якая ў вас адукацыя?
@375gnu калі вы пра мовазнаўчую, то яе ў мяне няма, і гэта ніколі не было таямніцай. Але прытым я не ствараю нейкіх выключных тэорый і не нашуся з імі паўсюль, прапаведваючы іх як "вялікую таемную веду".
@rzr Хіба факт, што выбух словаў на -(ш)чык адбыўся ў 20-м ст. — гэта нейкія таемныя веды?