12 Followers
10 Following
42 Posts
telegramhttps://t.me/by_reservation
праверка арфаграфііhttps://spell.by-reservation.com

«Беларуская Энцыклапедыя»: справаздача за 4 месяцы

Што ж, настала пара падсумаваць зробленае: сіламі 9 валанцёраў сумарна апрацавана 2724 старонак ‒ нехта з іх зрабіў сотню старонак, а нехта аднаасобна расчытаў цэлы том!

Разам з 5 раней апублікаванымі намі тамамі нашай ініцыятывай агулам апрацавана 2724 + 2599 = 5323 старонак.

Любы ахвочы можа азнаёміцца з вынікамі нашай працы ( https://verbum.by/belen ), як і падтрымаць нас на Patreon ( https://www.patreon.com/c/by_reservation ).

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Калі хто не ведае, то ў кінапрасторы mooon 2-і дзень ідзе паказ фільма «Валадар Пярсцёнкаў: Дзве вежы», другой часткі кінатрылогіі Пітэра Джэксана, У БЕЛАРУСКІМ ДУБЛЯЖЫ!
А таму, як казаў Гандальф, «бяжыце, дурні (па білеты)» – https://mooon.by/afisha/events/valadar-pyarscyonkau-dzve-vezhy-4220 . Другога шансу паглядзець фільм можа і не быць!

А мы прадстаўляем невялікі аналіз вынікаў паказу першай часткі і спробамі разабрацца што, чаму і да чога. Мяркуем, вам будзе цікава азнаёміцца з нашымі думкамі і вывадамі ( https://docs.google.com/document/d/1MKdreXYV6pnK52u68xkmPVIJ-x4TKztuSN5ioPH0Q-4/edit?tab=t.0#heading=h.vhg47hj3o8um ).

Абяцаны сюрпрыз

Сябры, калегі, неабыякавыя, зацікаўленыя і хто «мімапрахадзіў»!

Нарэшце прадстаўляем першыя раздзелы нашага многапакутнага «Дапаможніка для перакладчыкаў фэнтэзі» ( https://docs.google.com/document/d/1UXVF6uktrqd1EcK4CvzN9iXP7y7oxuxtvQg0EbRbygg/ ), першыя спробы зрабіць які прадпрымаліся яшчэ ў далёкім 2016-м. Зараз сістэматызаваны асноватворныя тэрміны і часткова магія і ўкладзены англ-бел слоўнічак.

Чытайце, каментуйце, крытыкуйце, карыстайцеся, падтрымлівайце нас на Patreon ( https://www.patreon.com/c/by_reservation ).

Гэтым разам максімальна коратка.

* Працягваем працу над «Беларускай Энцыклапедыяй» ( https://verbum.by/belen ) – апублікавалі чарговыя некалькі соцень апрацаваных старонак. Больш разгорнутая справаздача аб праведзенай працы будзе ў сакавіку.

* Перапрацавалі «Нямецка-беларускі слоўнік» Кур’янкі (2006) ( https://verbum.by/kurjanka ). Цяпер карыстацца слоўнікам будзе куды зручней і бяспечней. Падрабязнасці таксама пазней.

* Працуем над абнаўленнем спэлчэкера ( https://spell.by-reservation.com/ ).

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Дашліфавалі-дапаліравалі беларусізацыю Герояў 2 — яна трапіць у наступную (1.1.13) афіцыйную зборку fheroes2 ( https://github.com/ihhub/fheroes2 ) і недзе пад Новы год будзе даступная кожнаму ахвочаму прама «з каробкі». А пакуль яе можна спампаваць тут ( https://heroes.by-reservation.com/spampavac#homm2 ).

Абнавілі беларусізацыі Герояў 3, ERA3 і HoTA.

Узяліся за пераклад дэмаверсіі Heroes of Might and Magic: Olden Era, каб на момант афіцыйнага выхаду гульні забяспечыць беларусізацыю поўнай версіі гульні як мага хутчэй.

GitHub - ihhub/fheroes2: fheroes2 is a recreation of Heroes of Might and Magic II game engine

fheroes2 is a recreation of Heroes of Might and Magic II game engine - ihhub/fheroes2

GitHub

Праз столькі гадоў чакання на ПК нарэшце выходзіць UFL ‒ бясплатны fair-to-play футбольны сімулятар ад кампаніі Strikerz Inc. Акрамя розных прыемнасцей-цікавасцей у гульні «з каробкі» прысутнічае не толькі тэкставая лакалізацыя на беларускай мове, але і шыкоўная каментатарская агучка!

Гульню можна спампаваць тут ( https://portal.uflgame.com/download ), рэліз у Steam таксама плануецца.

Усім прыемнай гульні, зробім футбольную Беларусь зноў вялікай!

UFL

UFL game

(не)планавая справаздача:

* дарабілі «Слоўнік іншамоўных слоў» (1999) Булыкі
* апрацавалі (часткова) том паказальнікаў да «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі» (1969—76)
* апрацавалі яшчэ з 500 старонак «Беларускай Энцыклапедыі»
- усё гэта, як заўсёды, шукайце на Verbum.BY

Апублікавалі кароткі нарыс "Этапы станаўлення беларускай ІТ-тэрміналогіі" ( можна пачытаць тут - https://www.patreon.com/posts/etapy-belaruskai-144510105 ), які ўжо нарабіў срачыкаў з боку нязгодных з напісаным 🙂

Дарабілі поўнасцю «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» (2022) і прыбралі (выдалілі з даступных) з Verbum.BY яго старую версію ‒ «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» (2002).

Таксама дапамаглі калегам у стварэнні беларусізацыі гульні «Lego Batman: The Videogame» ( https://t.me/Alten671Games/20 ) і беларускай агучкі фільма «Дзюна. Частка І» (2021) Дэні Вільнёва ( https://x.com/spravavy/status/1950934712676954455?t=StliEJSZKMRJ9xGmuUiUwg&s=19 ).

Пра ўсё гэта больш падрабязна чытайце на нашым Patreon ( https://www.patreon.com/c/by_reservation ).

Альтанка Alten'a

🎮 LEGO BATMAN: THE VIDEOGAME ПА-БЕЛАРУСКУ!🎮 Увесь тэкст перапісваўся ўручную! Тэрміналогія бралася з афіцыйных коміксаў DC!(Якая была ў наяўнасці) ✍️ Каманда: ▪️ Пераклад: Alten ▪️ Рэдактура перакладу: Гулец ▪️ Тэхнічна-праграмісцкая падтрымка: МТГ "РэЗервацыЯ" 📥 Спампаваць можна тут: 🔹 Steam 🔹 Google Drive 💙 Падтрымаць на Patreon можна тут: ▪️ МТГ "РэЗервацыЯ" ▪️ Гулец 🦇Гуляйце па-беларуску! ❤️

Telegram

* ТСБМ (2022) пад рэд. І. Л. Капылова ( https://verbum.by/tsblm2022 ) дарабілі бадай да канца літары Т, спыніўшыся на слове «тыту́нь» ‒ засталася апошняя «перазарадка» і апошні рывок;
* У ТСБМ (2002?) пад рэдакцыяй М. Р. Судніка і М. Н. Крыўко ( https://verbum.by/tsblm ) паспрабавалі максімальна магчыма аднавіць арыгінальны выгляд, у якім гэты слоўнік быў прадстаўлены ў папяровым выглядзе№

* Працягваем працу над Героямі мяча і магіі II ‒ чарговую зборку браць тут ( https://heroes.by-reservation.com/spampavac/#homm2 ).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)

Працягваем апрацоўку «Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы» (2022) ( https://verbum.by/tsblm2022 ) , а таксама публікуем на Verbum.By новыя слоўнікі і дапаўняем-правім даўно апублікаваныя.

Падрабязную справаздачу аб выкананай за май-чэрвень працы (а за адным разам і падтрымаць нас! 😉) можна на нашых старонках платформ Patreon ( https://patreon.com/by_reservation ) або Boosty ( https://boosty.to/by_reservation ).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)