RE: https://vkl.world/@rzr/115672011751158787

Strikerz zaraz aktyŭna sprabujuć prychavać, što ich vydaviec – Gaijin. I, miarkuju, pierstanuć heta rabić, kali vajna skončycca.

Ja nie zaklikaju da bajkotu. Prosta kažu, kab mieli na ŭvazie

Dokazy nižej

⬇️⬇️⬇️

Kali spačatku pačuŭ heta, to nie pavieryŭ, bo na anivodnym sajcie nie było pra heta skazano ničoha. Navat paśpiašaŭsia skazać, što heta chłusnia. Ale mnie chutka pakazali, što tam launcher ad Gaijin.

Chaciełasia vieryć, što heta prosta launcher, tamu pajšoŭ praviarać. SteamDB pakazała mnie, što hety launcher sapraŭdy majuć tolki hulni, jakija zrabiła ci vydała Gaijin.

@rzr «Спампаваць усталёўшчык» — гэта вы перакладалі, ці мапэд ня ваш, а вы толькі аб’яву далі?
@375gnu лічыце правільным варыянт "усталёўнік"? 🙂 Ну ОК. Жартаваць наконт таго ці ёсць у "правільнай" норме беларускай мовы яшчэ хоць якія-небудзь іншыя суфіксы не буду.
@rzr Раю пачытаць Пацюпу, а таксама Гістарычны й Насовічаў слоўнікі.
І слова «пампаваць» у беларускай мове адносіцца толькі да помпы. Ці ваша «кампутэрмаўская» тэрміналёгія ўся такая «трасянкавая»?
@375gnu >> а таксама Гістарычны й Насовічаў слоўнікі.
І "Расейска-беларускі слоўнік" (1927) Байкова і Некрашэвіча:
арце́льшчык, ба́ншчык, бараба́ншчык (у слоўніку таксама прысутнічае варыянт бараба́ньнік), вартоўшчык, выпра́ўшчык, забастоўшчык, гадзі́ншчык, камэдыя́ншчык, канторшчык, кап’ёўшчык (і кап’ёўнік), круце́льшчык, купа́льшчык (і купа́льнік), насі́льшчык (і насі́льнік), настройшчык (і настройнік), нату́ршчык, нядоімшчык (і нядоімнік), падбухторшчык (і падбухторнік), пагромшчык...

@rzr І бачым мы, што колькасьць гэтых словаў павялічылася ў п. 20 ст. А ў часы ВКЛ іх было жменя словаў, пераважна з ЦСМ, ці для называньня рэалій маскоўшчыны (ямшчык).

Няхай -нік занадта часты, асабліва для інструмэнтаў, хаця й іх можна ўтвараць з дапамогай -ач. Але гэта наш суфікс, а -(ш)чык — расейскі, і піхаюць яго куды трэба й куды ня трэба. У вашым ахвіцыйным стандарце нават сеяльшчыка замест нашага адвечнага сейбіта прыдумалі.

@375gnu дык вы яўна скажыце - Некрашэвіч і ўвесь Інбелкульт былі дурныя і беларускай мовы не ведалі. І нагадаю: непарыўнай сувязі паміж старабеларускай і новабеларускай (здаецца, лічыцца з 18 ст. і да нашых дзён), на жаль, няма.
@rzr Некрашэвіч з Байковым, як мовазнаўцы, фіксавалі існы стан.
Мы, як актыўныя карыстальнікі, якім часам трэба прыдумляць новыя тэрміны, мусім кіравацца крыху іншымі прынцыпамі.