Такая вось #нюдзеля эксклюзіўна для гэтай сацсеткі ☺️
- 6 кіло, -6 см па сцегнам і жываце, -8 см па таліі, -4 см па грудзям.
Падцягнулася і перастала балець спіна, амаль знік прагіб (на другім здымку я не падцягнулася спецыяльна, там і там я стаю так як звычайна)
Ніякай складанай праграмы - ежа, крокі, 2 трэнавання ў тыдзень дома.
@kara_karycy вынік выдатны
@ijontichy дзякуй! Але чым больш ты сабе падабаешся, тым складаней працягваць 😑 нешта ўжо ператварылася ў звычку, але не ўсё ((
@kara_karycy я і мая ленота ў захапленні 👍
@arehana я таксама лянота. Мяне прабірае, калі ўжо не падабаюся сама сабе 😑 скінуць не складана, складана утрымаць. Хаця гэтыя 59-60 я ўжо сто гадоў не важыла, прыемна ))))
@kara_karycy ваў, вы малайчына!
@Lastavachka дзякуй! Я саромеюся такое выкладаць, але гонар за сябе перамог. Больш мне асабліва няма з кім падзяліцца, мужу ўсё добра і так, і гэтак 😆
@kara_karycy А што за трэня дома? Якія практыкаванні і колькі часу?
@Hramadzianin я бяру з ютуба eleni fit, тыя што не кардыё, бо я кардыё не магу, паміраю - у вушах шуміць і ў вачах цямнее 🙈 Хаця яны там таксама добрыя. Падбіраю так каб адзін дзень верх, дзень ніз, гантэлі у мяне малыя на верх, 3 і 4.5 на ніз.
Хвілін па 30-40-50 з размінкай/замінкай.
Я раней у залу хадзіла, тэхніку ведаю, але зараз шкадую час і грошы )))
@kara_karycy вельмі выдатны вынік! Вы малайчына!
@kara_karycy На здымках розныя жанчыны. Колер валасоў розны. Гэта ўсё фальшчыўка зробленая ў Польшчы 😂
@maximus мае тры рэдзенькія валасіны на сонцы да жніўня будуць блондам ))))
Дзякуй )))
@kara_karycy Хамелеон?🙂 А калі сур'ёзна, то віншую. Выдатны вынік. Вельмі добра, калі падабаешся сабе. А калі яшчэ падабаешся людзям вакол, то двойчы прыемна. Бо хто бы што не казаў, амаль ўсе мы ўпершыню звяртаем увагу на знешні выгляд чалавека. А ўжо потым на ўсё астатняе. Як ёсць 🤷. Напрыклад, калі на мяне звярталі ўвагу дзяўчыны, для мяне гэта было дадатковым стымулам трымаць сабе ў форме😁
@maximus мне прыемна, калі даюць 30, а не мае 36 ))) вага ўсе ж дадае ўзрост ))
@kara_karycy мушу сказаць, што вы і пачыналі ў вельмі добрым стане, але ж вынік проста прабівае дах! Ачмурэнна!
@GomZik дзякуй!
А я вашымі фотаздымкамі назіраю 😏 чакаю свежых )))