Такая вось #нюдзеля эксклюзіўна для гэтай сацсеткі ☺️
- 6 кіло, -6 см па сцегнам і жываце, -8 см па таліі, -4 см па грудзям.
Падцягнулася і перастала балець спіна, амаль знік прагіб (на другім здымку я не падцягнулася спецыяльна, там і там я стаю так як звычайна)
Ніякай складанай праграмы - ежа, крокі, 2 трэнавання ў тыдзень дома.
@kara_karycy На здымках розныя жанчыны. Колер валасоў розны. Гэта ўсё фальшчыўка зробленая ў Польшчы 😂
@maximus мае тры рэдзенькія валасіны на сонцы да жніўня будуць блондам ))))
Дзякуй )))
@kara_karycy Хамелеон?🙂 А калі сур'ёзна, то віншую. Выдатны вынік. Вельмі добра, калі падабаешся сабе. А калі яшчэ падабаешся людзям вакол, то двойчы прыемна. Бо хто бы што не казаў, амаль ўсе мы ўпершыню звяртаем увагу на знешні выгляд чалавека. А ўжо потым на ўсё астатняе. Як ёсць 🤷. Напрыклад, калі на мяне звярталі ўвагу дзяўчыны, для мяне гэта было дадатковым стымулам трымаць сабе ў форме😁
@maximus мне прыемна, калі даюць 30, а не мае 36 ))) вага ўсе ж дадае ўзрост ))