Пахвалюся і тут цікавым населеным пунктам
Былі такія "аператары эвм" калісці, цяпер жа праца праграміста літаральна "аператар LLM"
Аказваецца, пераехаць на іншы нікнэйм у мастадоне той яшчэ трах-цібідох. Аднак, хутка давядзяцца, таму не панікуйце, калі раптам быццам знікну.
Здаецца знайшоў цікавы інструмент для распрацоўкі адначасова і пад iOS і пад Android, але праз нармальны SwiftUI і Jetpack Compose без неабходнасці React Native.
https://skip.dev
One Swift Codebase.<br>Two Native Platforms.
Skip lets you write one app in Swift and SwiftUI and ship it natively on both iOS and Android.
Skip"Тата ў мяне вядомы, ён блогер, у яго нават падпісчыкі ёсць!"
У прынцыпе, можна на гэтым жыць, думаю на год хопіць ☺️
З Новым Годам! 🎄
Сябры, жадаю менш багаў, паразумення з калегамі і каб ШІ не займаўся дурасцю падчас вайбкодынгу! 😊
А яшчэ сямейнага цяпла і дабрабыту! Са святамі!
Інкрэмент! Ці то старэю, ці то проста спазнаў дзэн, але гэта першы раз, калі няма жадання падводзіць нейкія вынікі, а проста атрымліваю асалоду ад таго, што магу і ўмею.
Сябры, з восені пакрысе пачаў рабіць некалькі праектаў для веласупольнасці Беларусі, звязаных з брэветамі (гэта такія паездкі ад 200км і больш за адведзены час) і мне патрэбна дапамога UI/UX дызайнера. Буду рады рэкамендацыям. Праца за грошы, хоць бюджэт пакуль і невялікі.
Вечар разам з чатам GPT і нарэшце зрабіў прыблуду, якая ўмее лічыць колькасць адзначаных чэкбоксаў на старонцы Notion і аддаваць назад у адмысловае поле. Відаць, зраблю open source, аднак налады не простыя і выглядае, што для простых людзей лепш зрабіць інтэрфейс за долар.
Што ж, чарговы бот навайбокоджаны. Гэтым разам працуе на Nitro, grammY і db0 і запускаецца на Cloudflare Workers + D1 у якасці базы даных. Воркеры значна лепш і стабільней за Render, хоць і маюць свае абмежаванні. Дзе б цяпер знайсці сілы напісаць які артыкул.