Гэта не GitHub, a Monkeytype. Пакрысе набліжаюся да 60WPM. Не тое каб вельмі шмат, але пачыналася дзесці з 30, таму лічу што даволі добра)
Дарэчы, кірыліцай будзе можа і за 70, пачаў вучыць яшчэ па праграме Сола на клавіятуры, калі хто яшчэ памятае такое, 20 год таму) клавіятура была без кірылічных налепак, таму і вучылася лягчэй. І для працы на 1С гэтага хапала. А вось прыйшоў час і для лацінскай
@xzfantom хе, я здаецца да 72 далятаў на англійскай, але я не трэнеруюся штодня, таму "усрадняюся" у дзесь 50
@GomZik яно неяк раней не асабліва і патрэбна было, бо праграмаваў на кірыліцы) вось год таму ўжо пачало замінаць, стаў трэніравацца. З большага гэтай хуткасці і так хапае, бо не раманы пішу, але ёсць мэта дабрацца да стабільных 60 і зменшыць колькасць памылак.
@xzfantom таааак. Памятаю Сола на клавіятуры. У вольны час падчас першай працы прайшоў усе тры курсы) Кірыліцу, лацініцу і лічбавую (Num Pad). Калі патрэбна шмат лічбаў уводзіць ці розных матэматычных дзеянняў, то лічбавая вельмі зручная.
@yauheni я прайшоў і тое не зусім да канца толькі кірыліцу, неяк з часам задзяўблі філасофскія разважанні Джыгарханяна (20 год прайшло, дагэтуль памятаю😅) да і для звычайнага карыстання мне хапіла. Пра numpad было крыху лягчэй - яшчэ да з'яўлення камп'ютара мяне цётка навучыла на калькулятары так лічыць, але даўно ўжо не маю клавіятуры з гэтым блокам. Хаця часам рука туды цягнецца, калі трэба вялікую колькасць лічбаў надрукаваць)
@xzfantom Ахах, дакладна, Джыгарханяна там аж занадта было)
@xzfantom О, памятаю, толькі "Сола" мне неяк не зайшло і я вывучыла і кірылічную, і лацінскую раскладку па нейкім альтэрнатыўным трэнажоры. Там яшчэ рукі не прама на клавіятуру клаліся, а пад вуглом.
Дагэтуль даволі шпарка набіраю любой раскладкай. Трэба будзе дзеля цікаўнасці замераць хуткасць)

@xzfantom акурат, задумалася каб вывучыць лацінскі набор сляпым метадам. Цяперака на лацінцы досыць павольна набіраю і з памылкамі. Метад, вывучэння практыкую –накшталт па слядах Сола)
Паспрабую Monkeytype!

зы. агулам, цікава было каментары пачытаць. Упершыню апынулася ў асяроддзі, дзе такія цікавыя тэмы і ўспаміны абмяркоўваюць. Клёўка, аднак (:

@julia_fox monkeytype гэта больш для трэніроўкі, калі пальцы ўжо правільна ляжаць на клавіятуры (калі ёсць досвед у іншых алфавітах, то можа і будзе досыць). Там ёсць рэйтынгі і даволі добрая статыстыка. Але ніхто ні да чаго не прымушае)
Часам я яшчэ запускаю Typist (на макос і бясплатны, амаль як сола), там ужо практыкаванні на розныя спалучэнні літар і калі робіш пару памылак, то практыкаванне не залічваецца. Гэта калі патрэбен строгі настаўнік)
@xzfantom То, я надта дасведчаная ў кірылічнай раскладцы)) Вельмі шмат тэкстаў і алічбоўкі аўдыё прайшлі праз мае ручкі!
Справа ў тым, што апошнім часам даводзіцца весці камунікацыю на ангельскай мове. І тут я ўжо не адчуваю сябе вольнай у наборы тэкстаў. Таму, вось сама пачала запамінать дзе якая літара лацінскага алфавіту ў прывязцы да крылічнага, які ўжо ведаю. Хаця, ёсць розніца ў наборы на віндзе і на макос.
Асобны дзікуй за параду Typist – таксама паспрабую! Monkeytype я ўжо пагугліла)
@julia_fox вось для мяне самым складаным спачатку было, што калі я бачу нейкую літару, якую трэба набраць, то пальцы аўтаматычна цягнуцца да гэтай літары ў кірыліцы, тыпу замест а я ціснуў f. Калі мазгі пераключыліся стала лягчэй)
@xzfantom так-так! Знаёма гэная сітуацыя)