Гэта не GitHub, a Monkeytype. Пакрысе набліжаюся да 60WPM. Не тое каб вельмі шмат, але пачыналася дзесці з 30, таму лічу што даволі добра)
Дарэчы, кірыліцай будзе можа і за 70, пачаў вучыць яшчэ па праграме Сола на клавіятуры, калі хто яшчэ памятае такое, 20 год таму) клавіятура была без кірылічных налепак, таму і вучылася лягчэй. І для працы на 1С гэтага хапала. А вось прыйшоў час і для лацінскай

@xzfantom акурат, задумалася каб вывучыць лацінскі набор сляпым метадам. Цяперака на лацінцы досыць павольна набіраю і з памылкамі. Метад, вывучэння практыкую –накшталт па слядах Сола)
Паспрабую Monkeytype!

зы. агулам, цікава было каментары пачытаць. Упершыню апынулася ў асяроддзі, дзе такія цікавыя тэмы і ўспаміны абмяркоўваюць. Клёўка, аднак (:

@julia_fox monkeytype гэта больш для трэніроўкі, калі пальцы ўжо правільна ляжаць на клавіятуры (калі ёсць досвед у іншых алфавітах, то можа і будзе досыць). Там ёсць рэйтынгі і даволі добрая статыстыка. Але ніхто ні да чаго не прымушае)
Часам я яшчэ запускаю Typist (на макос і бясплатны, амаль як сола), там ужо практыкаванні на розныя спалучэнні літар і калі робіш пару памылак, то практыкаванне не залічваецца. Гэта калі патрэбен строгі настаўнік)
@xzfantom То, я надта дасведчаная ў кірылічнай раскладцы)) Вельмі шмат тэкстаў і алічбоўкі аўдыё прайшлі праз мае ручкі!
Справа ў тым, што апошнім часам даводзіцца весці камунікацыю на ангельскай мове. І тут я ўжо не адчуваю сябе вольнай у наборы тэкстаў. Таму, вось сама пачала запамінать дзе якая літара лацінскага алфавіту ў прывязцы да крылічнага, які ўжо ведаю. Хаця, ёсць розніца ў наборы на віндзе і на макос.
Асобны дзікуй за параду Typist – таксама паспрабую! Monkeytype я ўжо пагугліла)
@julia_fox вось для мяне самым складаным спачатку было, што калі я бачу нейкую літару, якую трэба набраць, то пальцы аўтаматычна цягнуцца да гэтай літары ў кірыліцы, тыпу замест а я ціснуў f. Калі мазгі пераключыліся стала лягчэй)
@xzfantom так-так! Знаёма гэная сітуацыя)