Гэта не GitHub, a Monkeytype. Пакрысе набліжаюся да 60WPM. Не тое каб вельмі шмат, але пачыналася дзесці з 30, таму лічу што даволі добра)
Дарэчы, кірыліцай будзе можа і за 70, пачаў вучыць яшчэ па праграме Сола на клавіятуры, калі хто яшчэ памятае такое, 20 год таму) клавіятура была без кірылічных налепак, таму і вучылася лягчэй. І для працы на 1С гэтага хапала. А вось прыйшоў час і для лацінскай
@xzfantom О, памятаю, толькі "Сола" мне неяк не зайшло і я вывучыла і кірылічную, і лацінскую раскладку па нейкім альтэрнатыўным трэнажоры. Там яшчэ рукі не прама на клавіятуру клаліся, а пад вуглом.
Дагэтуль даволі шпарка набіраю любой раскладкай. Трэба будзе дзеля цікаўнасці замераць хуткасць)