Гэта не GitHub, a Monkeytype. Пакрысе набліжаюся да 60WPM. Не тое каб вельмі шмат, але пачыналася дзесці з 30, таму лічу што даволі добра)
Дарэчы, кірыліцай будзе можа і за 70, пачаў вучыць яшчэ па праграме Сола на клавіятуры, калі хто яшчэ памятае такое, 20 год таму) клавіятура была без кірылічных налепак, таму і вучылася лягчэй. І для працы на 1С гэтага хапала. А вось прыйшоў час і для лацінскай
@xzfantom хе, я здаецца да 72 далятаў на англійскай, але я не трэнеруюся штодня, таму "усрадняюся" у дзесь 50
@GomZik яно неяк раней не асабліва і патрэбна было, бо праграмаваў на кірыліцы) вось год таму ўжо пачало замінаць, стаў трэніравацца. З большага гэтай хуткасці і так хапае, бо не раманы пішу, але ёсць мэта дабрацца да стабільных 60 і зменшыць колькасць памылак.