22 Followers
26 Following
206 Posts
Люблю вандраваць, хадзіць у горы, захопліваць віды і моманты ў аб'ектыў, перыядычна кручу педалі (:
У былым жыцці грала ў баскетбол і валейбол.
Захапляюся сучаснымі тэхналогіямі!
#Belarus #travel #mountain #photography #cycling
Стадыён Трудавыя Рэзервы, які пазней затопяць і застанецца толькі тое, што зараз вядома як Востраў Слёз
Учора адкрыла роварны сезон (без фота, але з запісам у Страве, таму доказ ё!). А сёння афіцыйна закрыла сезон катання на дошцы – справаздача на відэа (:

А ў мяне сёння вялікая радасць!
Гэтага дубовага прыгажуна
я зрабіла сама 😎

Не без дапамогі і падтрымкі рабят
з прасторы “Шчэпкі”, але ўсё ж – маё першае крэсла! Ура! Дзякуй, рабятам 💜

Вітанкі, шаноўныя! Падкаст "Каласы пад сярпом ШІ" на сувязі.

Сёння разбіраемся, чаму дата-цэнтры OpenAI папракаюць за празмернае спажыванне вады, абмяркоўваем страх страціць працу праз ШІ і разважаем, чаму ў ваенных сімуляцыях ChatGPT амаль заўсёды выбірае ядзерны ўдар — і прычым тут Anthropic.

👉 https://youtu.be/mNorPZWgMbg

Спадарства! Вы ведалі такую рэч як Беларускі Podcast Hub??
https://belaruspodcasthub.com/
Акуратны каталаг падкастаў пра ўсё. Зірнеце, яўна знойдзеце штось новае і цікавае!
Галоўная | Belarus Podcast Hub

Вітаем вас у гняздзе беларускага падкастынгу. Мы тут, каб вы цвіркалі!

Вясна, коцікі і лагойскія ўзгоркі (:
Вітаю. Адбыўшы амаль паўгады ў СІЗА Гародні шукаю любую remote працу! Стэк PHP, Go, Python, JavaScript, Elixir. Магу рабіць усё: ад праграмавання PLC да распрацоўкі Google Chrome Extension's.
Чым бы дзіця не цешылася… надумала паспрабаваць сябе ў цеслярскай справе (:

О, як бы разросься той кветнік, той сад,
Хоць вёсны былі неспагаднымі,
Калі б не стаптаў заваёўнік-магнат,
Калі б чужакі не спаганілі!

Але, як зярняты з угрэтай ральлі,
Сьлязамі і кроўю палітыя,
Ізноў прарасталі, буялі, цьвілі
Бясьсьмертныя родныя літары!

I чулася, чулася ў стуку станкоў,
Што ім не замоўкнуць заклятымі,
Што будуць явы за хрыбтамі вякоў
Грымець паліграфкамбінатамі.
 
1965 г.

Ніл Гілевіч

Старыя друкарні

У розных кутках беларускай зямлі
(Там помнікі б з мармуру высечы!)
Славутыя колісь друкарні былі –
Гадоў таму ледзь не паўтысячы.

Даўно супачылі ў зямлі друкары,
А плён іх сыноўняга подзьвігу
Сьцірала гісторыя з гэнай пары –
Дзе кроўю, дзе гучна, дзе поціху.

I мейсцы ўжо тыя нялёгка знайсьці,
Парослыя крыўдамі-бедамі,
Дзе ўсходзілі першыя кветкі цьвісьці
Красы, між народаў няведамай.
—>