Мой знаемы з амаль 30 гадаў вопыту распрацоўкі на вялікіх праектах не можа знайсці працу. Ужо вопыт нават скарачаў і аплаіўся на мідла з ЗП да $3К і нічога.
@jd а дзе шукае? У бсср? Калі ў далярах, то хіба не еўропа.
@ijontichy Усюды шукае. Жыве ў Польшчы. Ну, вось вам прыклад. Паўгады таму гугл праз польскі епам шукаў ios senior engineer ў гуглоўскім офісе ва Вроцлаве. Мне на скрынінгу адразу сказалі, што ліміт па ЗП $4500 гросс. Пасля аплаты падаткаў атрымаюцца амаль тыя ж самыя $3К.
@jd ну так то епам, калі наўпрост у гугле працаваць, ці не на бел канторы, то там грошы вышэй. На конт пошукаў, то дзіўна, нп дзіке была апытанка і здаецца там не так усё фатальна з рынкам працы
@ijontichy Так, ведвю, что ў такіх кампаніях зп сеньераў павінны пачынацца з $10К. Епам больш за палову забірае сабе? Цяжка ў такое паверыць. Пра дзіка. У маім коле кожны трэці без працы. Шмат, хто працуе, чакае скарчэння кожны год. Мажліва, тым, хто шукае, зараз не да апытанак дзіка. Я так сама шукаю і ў апытанні не ўдзельнічаў, бо сапраўды няма часу каб яго чытаць.
@jd ну 60-65 баксаў у гадзіну гэта нармальны знешні рэйт для сеньёра. Колькі там забірае епам ня ведаю. У мяне сябар у Балце працуе - там нармальныя заробкі напрыклад. На конт пошукі працы - у маёй бурбалцы мала каго звольнілі, а з тых хто шукаў напрыклад год назад - усе на добрых пазіцыях з добрымі акладамі.