Прачытаў If Anyone Builds It, Everyone Dies by Yudkowsky & Soares. Кніга пра тое чаму дастаткова прасунуты штучны інтэлект прывядзе да зьнішчэньня чалавецтва. І прапанова, што можа давайце ня будзем сябе забіваць так бяздарна. Я лічу гэтую праблему самым важным экзамэнам чалавецтва ў гэтым стагоддзі. Беларусь, Украіна, Палестына, Ізраіль, Тайвань, усё будзе ня важна, калі мы ўсе памром.
@alpha_mouse а можна тэзісна? Чаму пабудова прасунутага ШІ прывядзе абавязкова да знішчэння чалавецтва?
@spectral @alpha_mouse можна напрыклад у чатагпт запытаць - ен мне ўсе падрабязна растлумачыў.
@ijontichy @spectral Так, пакуль яшчэ можна верыць адказам ШІ пра пагрозу ШІ.
Мой варыянт:
1. "Інтэлект" як уменьне дасягаць мэтаў, не карэлюе з чалавечымі каштоўнасьцямі.
2. Мы ствараем усё больш інтэлектуальныя сыстэмы, але маем толькі магічнае разуменьне як яны працуюць, і ня маем механізмаў што гарантавалі б захаваньне каштоўнасьцяў.
Аналёгія, як у казках калі джын выконвае загад, але ня так як хацелі. Не са зла, а бо колькасьць спосабаў зрабіць як літаральна сказана неімаверна большая.
@alpha_mouse @spectral у сучасных "інтэллектуальных" сістэмах няма нічога магічнага. Магія пачынаецца, калі ідуць размовы пра AGI - вось там якой толькі эзатэрыкі не прыдумляюць, каб уразіць інвестараў. Магчымасці тагож чатагп канешне ўражваюць, але я нешта не веру, што гэта ў наступнай ітэрацыі ператворыцца ў сапраўдны інтэллект, а не ў генерылку тэкстаў.
@ijontichy @spectral На роўні перамнажэньня матрыцаў то так, зразумела. Але як з гэтага атрымоўваецца нешта што неабсурдна размаўляе чалавечаю моваю, ды разьвязвае задачы, тут яшчэ шмат бракуе разуменьня. Па аналёгіі, мы маем неблагое ўяўленьне пра працу нейронаў, але як зь іх утвараецца сьвядомасьць - не.
Кніга не сьцьвярджае што менавіта ў парадыгме трансформэраў чалавецтва зробіць AGI. Аргумэнтацыя ня надта залежная ад цяперашняй парадыгмы. Хоць і не адмаўляе такое магчымасьці.