Спадарства! Вы ведалі такую рэч як Беларускі Podcast Hub??
https://belaruspodcasthub.com/Акуратны каталаг падкастаў пра ўсё. Зірнеце, яўна знойдзеце штось новае і цікавае!

Галоўная | Belarus Podcast Hub
Вітаем вас у гняздзе беларускага падкастынгу. Мы тут, каб вы цвіркалі!
Панове, пытаньне. Якія ёсьць найлепшыя аргумэнты/прынцыпы, такія каб
1. Згодна зь імі беларусам было варта аддаць перавагу беларускай мове замест расейскай,
2. Зь іх не вынікала што варта аддаць перавагу клясычнаму правапісу замест акадэмічнага,
3. Яны ня згадваюць мовы/правапісы яўным чынам,
4. Не былі б цыклічнымі.
Дзякуй.
Пытаньне пра КР і паліграфічныя дасьледаваньні.
Нібыта ж навуковы кансэнсус што надзейнасьць паліграфа дужа нізкая.
Чаму там дарослыя дзядзькі спрачаюцца пра яго як пра нібы штось сур'ёзнае.
Я штось думаю, калі хтось з чальцоў яго пройдзе ці ня пройдзе, гэта ня зьменіць роўню майго даверу да іх.
Што я ўпускаю?
Прачытаў If Anyone Builds It, Everyone Dies by Yudkowsky & Soares. Кніга пра тое чаму дастаткова прасунуты штучны інтэлект прывядзе да зьнішчэньня чалавецтва. І прапанова, што можа давайце ня будзем сябе забіваць так бяздарна. Я лічу гэтую праблему самым важным экзамэнам чалавецтва ў гэтым стагоддзі. Беларусь, Украіна, Палестына, Ізраіль, Тайвань, усё будзе ня важна, калі мы ўсе памром.
Слухайце, вось нібыта дэтх мэтал гэта музыка зь пекла. Але што калі там пяецца пра госпада нашага? Гэта што тады значыць? Бог правярае нас? Д'ябал хоча зусім заблытаць?
https://thornyway.bandcamp.com/track/holy-spirit
Holy Spirit, by Thornyway
from the album Absolution
ThornywayСяджу, вайбкодю, нікога не чапаю, даведваюся штось новае пра лінгвістычную катэгорыю роду... Нават задумаўся пра глыбокі сэнс гэтага "жыццёвы".

Слоўцы - Apps on Google Play
Distinctive Belarusian words with pictures to remember
Настолка Дзюна на беларускай! Нельга купіць, але можна зрабіць самому. Ці можна за кампом у tabletop simulator пагуляць у яе.
Файлы для друку: https://drive.google.com/drive/folders/16UhPZ3t-0Xxn3JWVpnBQ_bxTmYmc60hB?usp=sharing
Вэрсія для tabletop simulator: https://steamcommunity.com/sharedfiles/filedetails/?id=3408267562
Адразу ўвесь граф яна не хацела рабіць, то прыйшлося прасіць рабіць кавалкі па 20 параграфаў. Пасьля я яшчэ папрасіў python код які б хаця б часткова праверыў карэктнасьць выніку. Дадаў яшчэ і рукамі пераходы якія ШІ было цяжка зразцмець і атрымаў лютую візуалізацыю, якая магчыма будзе зразумелаю толькі калі спачатку паспрабаваць пагуляць.
Расфарбоўка вяршынь мае заканамернасьць. Стрэлкі расфарбаваныя выпадкова.
Калі цікава, кніга і візуалізацыя тут:
https://drive.google.com/drive/folders/1w_P-az-2qDy9FwJNy10KRfMQ7XiftXVIЯк з дапамогаю ШІ стаць Прынцам БНР?
(вучуся ў клікбэйт)
Якісь час таму недзе ў інтэрнэце знайшоў кнігу-гульню Прынц БНР ад Віктара Лупасіна. Мо памятаеце такія, шмат параграфаў і выбары вядуць да іншых параграфаў. Гульня цікавая, хоць гэта альфа-вэрсія, ёсьць некаторыя хібы. Карацей я хадзіў туды-сюды, паміраў, прыходзіў да розных фіналаў. І стала цікава стварыць поўную візуалізацыю ўсіх пераходаў наколькі гэта магчыма. Аддаў усю кнігу Claude, ды папрасіў зрабіць мне граф у graphviz фармаце.