Адносна шмат працую ўжо праграмістам, каля 5-7 гадоў (гледзячы як лічыць), але разумею, што нават элементарных, базавых рэчаў не ведаю. Хоць і ў Kubernetes раблю штосьці, AWS пастаянна заходжу, каб сканфігурыць, абновы і артыкулы чытаю па Angular, актыўна працую з Spring boot. А тут нядаўна, напрыклад, даведаўся толькі пра канцэпцыю тасак ў браўзеры, пра тое, што ў js "прымітыўныя" тыпы гэта спасылачныя тыпы. Агулам не да канца ведаю шо там і як у экасістэе спрынга працуе...


