Адносна шмат працую ўжо праграмістам, каля 5-7 гадоў (гледзячы як лічыць), але разумею, што нават элементарных, базавых рэчаў не ведаю. Хоць і ў Kubernetes раблю штосьці, AWS пастаянна заходжу, каб сканфігурыць, абновы і артыкулы чытаю па Angular, актыўна працую з Spring boot. А тут нядаўна, напрыклад, даведаўся толькі пра канцэпцыю тасак ў браўзеры, пра тое, што ў js "прымітыўныя" тыпы гэта спасылачныя тыпы. Агулам не да канца ведаю шо там і як у экасістэе спрынга працуе...
...не ведаю нармальна як рэндэрыца старонка, не ўпэўнены ў канцэпцыі кэшыраванне ў hibernate, як транзакцыю працуюць, як рухавікі браўзэраў код аптымізуюць, адэкватна не разумею асінхронасць, шо за поліфілы, ды як пад капотам там працуюць усялякія градлы ды вэбпакі. І шмат чаго іншага. Карацей вакол нейкая абстрактная магія адбываецца, а я сам сваім досведам нічога не разумею(
@hareza_u_kutku вельмі добра разумею. Заўсёды лепей ведаць дасканала інструменты якія ўжываеш, іх сільныя і слабыя бакі. Нажаль зараз іх так шмат і мяняюцца яны так хутка, што паспяваць за гэтым вельмі складана. Добра калі ёсць дакладная дакументацыя, але гэта не заўсёды так, а паглыбляцца ў код бібліятэкі каб зразумець як яна працуе пад капотам патрабуе вельмі шмат вольнага часу, але часцей за ўсё не дае добрага бонусу. Таму вельмі не пераймайся, як па мне.
@xzfantom @hareza_u_kutku а потым мне трэба рэв'юваць код і афігеваць ад камітаў якія робяць людзі якія не разумеюць як транзакцыі ў хібернэйце працуюць.
@ijontichy @hareza_u_kutku ну так, гэта жыццё) для таго рэўю і прыдумалі. Для Java гэта крыху прасцей, там ынтырпрайз яшчэ на 1.8 сядзіць і нічога не мяняецца. У JavaScript праз тыдзень ужо ўсё легасі і трэба перапісваць з нуля на новым стэку)
@xzfantom @hareza_u_kutku я к таму што, з гэтымі сучаснымі туламі, а яшчэ з вайбкодзінгам, людзі не надта задумваюцца, што яны пішуць, маюць толькі паверхнастныя веды. Мне аднойчы чалавек замест таго каб прачытаць дакументацыю аднаго сэрвіса майкрасофт і дадаць змены - скінул лухту якую яму капілот нагенерыў - нават не праяраючы ці дакладна яно працуе.
@ijontichy @hareza_u_kutku да і раней такое было, толькі замест чатагпт быў стэковерфлоў. ШІ хоць часам у кантэкст можа трапіць. Тут хутчэй праблема ў тым што тэрміны распрацоўкі вельмі зменшыліся, няма ўжо такога як раней, калі праграмы распаўсюджвалі з CD-дыскамі і нейкую фічу можна было рабіць месяцамі. Зараз інтэрнэт, падпіскі, у каго больш фіч той і выйграў, а як яны працуюць то ўжо не так істотна, будуць шмат скардзіцца - паправім, а не - не будзем марнаваць час)
@ijontichy @hareza_u_kutku мне такое таксама не падабаецца, але маем што маем. Толькі нейкі энтузіяст можа сабе дазволіць нешта ўдасканальваць гадамі, а з працы за такое хутчэй за ўсё папруць.