@srzkptrsk памятаю першапачатковыя рэндэры Каменнай Горкі, дзе была прадугледжаная зялёная "падкова" ўнутры раёна. У выніку вырашылі проста забудаваць гэтае месца шматпавярховікамі.
І вось усё ў нас так...
@Insomniaaeterna @melezh тут згодны, але гэта нават не праз насельніцтва, а праз тое, што замест таго, каб сачыць за дрэвамі, у нас іх знішчаюць, як толькі яно пачынае хварэць. У маім двары не было бачна неба праз дрэвы, а цяпер некалькі дрэваў засталося і гэта проста жах!
А вось прыклад Чыжоўкі, дзе касьцёл і Грын (цяпер не памятаю што там), дык вось, там быў яблыневы сад і замест таго, каб яго хаця б неяк захаваць, зрабілі той Грын. Хаця б на метраў 100 далей зрабілі, было б ок.
@srzkptrsk ім падабаецца архітэктура кароўнікаў ды ферм. Яскравы прыклад -- палац "незалежнасьці" -- што гэта калі не гіганцкі кароўнік.
@srzkptrsk як яна і была!
@Insomniaaeterna але пры гэтым плошча Вільні ці ня большая за Менск?
А так праўда вашая -- нельга каб у адным горадзе канцэнтравалася 1/5 насельніцтва ўсёй краіны. Калі я не блытаю, пасьляваенны плян Менску разьлічваўся сыходзячы з 500 000 жыхароў. А потым ужо Машэраў захацеў каб у горадзе было метро, і пачалі дацягваць колькасьць да 1 млн.