Čytaju pra Miensk u tvitary i viedajecie što.. paślia Vavy ja razumieju, što ŭ Miensku vieĺmi brakuje parkaŭ.
@srzkptrsk і гэта пасьля Варшавы, а што ўжо казаць пра Вільню, дзе літаральна ў кожным раёне ёсьць парк ці лес.
@melezh @srzkptrsk Не дзеля спрэчкі, але ж у Вільні насельніцтва меньш за 600 тыс. Я памятаю Менск майго дзяцінства, тады ён таксама быў даволі зялёным

@Insomniaaeterna @melezh тут згодны, але гэта нават не праз насельніцтва, а праз тое, што замест таго, каб сачыць за дрэвамі, у нас іх знішчаюць, як толькі яно пачынае хварэць. У маім двары не было бачна неба праз дрэвы, а цяпер некалькі дрэваў засталося і гэта проста жах!

А вось прыклад Чыжоўкі, дзе касьцёл і Грын (цяпер не памятаю што там), дык вось, там быў яблыневы сад і замест таго, каб яго хаця б неяк захаваць, зрабілі той Грын. Хаця б на метраў 100 далей зрабілі, было б ок.

@Insomniaaeterna @melezh яшчэ прыклад красамоўны - стары аэрапорт, паглядзіце на плошчу, там жа можна было зрабіць зялёную зону, не, заасфальтавалі.
@srzkptrsk або сад каля новай нацбібліятэкі -- колькі там піва выпіта было ў свой час 🙁 @Insomniaaeterna
@melezh @Insomniaaeterna вось нацыяналка была далёка ад мяне, там бываў вельмі рэдка, таму так-сабе памятаю той сад. Але тэндэнцыя відавочна, што казаць, улады ня любяць Менск.

@srzkptrsk ім падабаецца архітэктура кароўнікаў ды ферм. Яскравы прыклад -- палац "незалежнасьці" -- што гэта калі не гіганцкі кароўнік.

@Insomniaaeterna

@melezh @Insomniaaeterna я б і палац рэспублікі б херам знёс, а ўсю плошчу закатаў бы ў газон з насыпамі, лаўкамі і дрэвамі.

@srzkptrsk як яна і была!

@Insomniaaeterna

@melezh @Insomniaaeterna я проста глядзеў дакументалку пра пахаванне сталіна, там якраз была тая плошча і яна такая прыгожая была..
@srzkptrsk яны Беларусь увогуле ня любяць, як і беларусаў 🤷🏼‍♀️
Ім патрэбны закатаны ў асфальт ды размаляваны калгасік
@srzkptrsk я сама з Чыжоўкі, пражыла там большую частку жыцця. Так, вельмі балюча, што гэты сад знішчылі. Там акрамя Грыну і касцёлу пабудавалі квартал для БТ-шнікаў плюс некалькі арэндных дамоў. Але ж, бляха, там цераз дарогу поле, чаму там нельга было пабудаваць ☹️ Зараз жывём у Дамброўцы каля парку Уга. Вялізная яго частка была напаўдзікай, бегалі курапаткі, шмат розных птушак гнездавалася. Зараз павырубалі к херам вялізарны хмызняк, робяць спортпляцоўку. Іншага месца не знайшлося 😤
@Insomniaaeterna 🙁🙁 часам здаралася цуда - напрыклад, нейкім дзівам адваявалі зялёную зону на грушаўцы. А ўвогуле па Менску ўсё сумна.

@Insomniaaeterna але пры гэтым плошча Вільні ці ня большая за Менск?

А так праўда вашая -- нельга каб у адным горадзе канцэнтравалася 1/5 насельніцтва ўсёй краіны. Калі я не блытаю, пасьляваенны плян Менску разьлічваўся сыходзячы з 500 000 жыхароў. А потым ужо Машэраў захацеў каб у горадзе было метро, і пачалі дацягваць колькасьць да 1 млн.

@srzkptrsk

@melezh так. Замест таго, каб рабіць камфортным жыццё ў правінцыі, яны ўсе высілкі канцэнтруюць на Мінску. Зразумела, што людзі не захочуць жыць там, дзе ўмовы для жыцця такія сабе