12 Followers
10 Following
42 Posts
telegramhttps://t.me/by_reservation
праверка арфаграфііhttps://spell.by-reservation.com

«Беларуская Энцыклапедыя»: справаздача за 4 месяцы

Што ж, настала пара падсумаваць зробленае: сіламі 9 валанцёраў сумарна апрацавана 2724 старонак ‒ нехта з іх зрабіў сотню старонак, а нехта аднаасобна расчытаў цэлы том!

Разам з 5 раней апублікаванымі намі тамамі нашай ініцыятывай агулам апрацавана 2724 + 2599 = 5323 старонак.

Любы ахвочы можа азнаёміцца з вынікамі нашай працы ( https://verbum.by/belen ), як і падтрымаць нас на Patreon ( https://www.patreon.com/c/by_reservation ).

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Калі хто не ведае, то ў кінапрасторы mooon 2-і дзень ідзе паказ фільма «Валадар Пярсцёнкаў: Дзве вежы», другой часткі кінатрылогіі Пітэра Джэксана, У БЕЛАРУСКІМ ДУБЛЯЖЫ!
А таму, як казаў Гандальф, «бяжыце, дурні (па білеты)» – https://mooon.by/afisha/events/valadar-pyarscyonkau-dzve-vezhy-4220 . Другога шансу паглядзець фільм можа і не быць!

А мы прадстаўляем невялікі аналіз вынікаў паказу першай часткі і спробамі разабрацца што, чаму і да чога. Мяркуем, вам будзе цікава азнаёміцца з нашымі думкамі і вывадамі ( https://docs.google.com/document/d/1MKdreXYV6pnK52u68xkmPVIJ-x4TKztuSN5ioPH0Q-4/edit?tab=t.0#heading=h.vhg47hj3o8um ).

Абяцаны сюрпрыз

Сябры, калегі, неабыякавыя, зацікаўленыя і хто «мімапрахадзіў»!

Нарэшце прадстаўляем першыя раздзелы нашага многапакутнага «Дапаможніка для перакладчыкаў фэнтэзі» ( https://docs.google.com/document/d/1UXVF6uktrqd1EcK4CvzN9iXP7y7oxuxtvQg0EbRbygg/ ), першыя спробы зрабіць які прадпрымаліся яшчэ ў далёкім 2016-м. Зараз сістэматызаваны асноватворныя тэрміны і часткова магія і ўкладзены англ-бел слоўнічак.

Чытайце, каментуйце, крытыкуйце, карыстайцеся, падтрымлівайце нас на Patreon ( https://www.patreon.com/c/by_reservation ).

Гэтым разам максімальна коратка.

* Працягваем працу над «Беларускай Энцыклапедыяй» ( https://verbum.by/belen ) – апублікавалі чарговыя некалькі соцень апрацаваных старонак. Больш разгорнутая справаздача аб праведзенай працы будзе ў сакавіку.

* Перапрацавалі «Нямецка-беларускі слоўнік» Кур’янкі (2006) ( https://verbum.by/kurjanka ). Цяпер карыстацца слоўнікам будзе куды зручней і бяспечней. Падрабязнасці таксама пазней.

* Працуем над абнаўленнем спэлчэкера ( https://spell.by-reservation.com/ ).

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

@375gnu
>> Калі хочаце пазмагацца з «альт. мовазнаўцамі», то ідзіце да іх. Мне ваша змаганьне зь імі малацікавае.
З чаго вы ўзялі, што з імі змагаюся? :-D
Я проста часам расказваю як і што зараз у альтэрнатыўнай моўнай норме. Як аматары гэтай моўнай нормы будуць вырашаць свае праблемы, мяне мала клапоціць. Пагатоў цяпер у іх для гэтага ёсць цэлы інстытут - хай тамтэйшыя мовазнаўцы папрацуюць.
@375gnu
>> Я заўжды перакладаў гэтае слова як «загрузіць».
Адно задам пару простых пытанняў:
1) як вы тады разводзіце load/upload/download ?
2) у якіх беларусізацыях праграм, зробленых іншымі людзьмі, а не вамі, выкарыстоўваецца такое самае размежаванне ?
@375gnu калі вы пра мовазнаўчую, то яе ў мяне няма, і гэта ніколі не было таямніцай. Але прытым я не ствараю нейкіх выключных тэорый і не нашуся з імі паўсюль, прапаведваючы іх як "вялікую таемную веду".
@375gnu дык вы яўна скажыце - Некрашэвіч і ўвесь Інбелкульт былі дурныя і беларускай мовы не ведалі. І нагадаю: непарыўнай сувязі паміж старабеларускай і новабеларускай (здаецца, лічыцца з 18 ст. і да нашых дзён), на жаль, няма.

Дашліфавалі-дапаліравалі беларусізацыю Герояў 2 — яна трапіць у наступную (1.1.13) афіцыйную зборку fheroes2 ( https://github.com/ihhub/fheroes2 ) і недзе пад Новы год будзе даступная кожнаму ахвочаму прама «з каробкі». А пакуль яе можна спампаваць тут ( https://heroes.by-reservation.com/spampavac#homm2 ).

Абнавілі беларусізацыі Герояў 3, ERA3 і HoTA.

Узяліся за пераклад дэмаверсіі Heroes of Might and Magic: Olden Era, каб на момант афіцыйнага выхаду гульні забяспечыць беларусізацыю поўнай версіі гульні як мага хутчэй.

GitHub - ihhub/fheroes2: fheroes2 is a recreation of Heroes of Might and Magic II game engine

fheroes2 is a recreation of Heroes of Might and Magic II game engine - ihhub/fheroes2

GitHub
@375gnu >> І слова «пампаваць» у беларускай мове адносіцца толькі да помпы.
Заўсёды цікавіла, як альт. мовазнаўцы адным жаданым словам лёгка надаюць жаданыя значэнні, ігнаруючы існуючыя (як з "ладаваць", якое мае па Беларусі ў асноўным значэнне 'уладкоўваць, прыводзіць да ладу', "аплікацыя", якое, аказваецца, ні разу не сучасны паланізм, а ідзе ажно з мовы ВКЛ!, "сталец" і кучу іншых), а іншым (як "шар" і "спампаваць") адмаўляюць, катэгарычна заяўляючы "такога значэння ў белмове няма" :-D