Я не думала, што даведаюся пра існаванне гэтай кнігі з відэа пра пакемонаў
Дулінга, запрасі і мяне на свае "кальянныя" вечарыны
Я памятаю, што хацела сабраць усё ў адзін трэд, але потым знікла 😬 Яшчэ адна цудоўная старонка ў інсце якая радуе фоткамі з 1970 па 1991ы. Я выбрала дзве мае любімыя фоткі: адну праз гэтых крэатыўных маскотаў, а другую за банер "Краіна Палессе") ну і вось спасылк на саму старонку
https://instagram.com/utopiya.by?igshid=OGQ2MjdiOTE=Стаяла на прыпынку, спакойна замярзала, а потым не вытрымала і зайшла ў "белсаюздрук" за кавай 😭😭😭
У інстаграме ўсё больш з'яўляецца старонак не толькі пра нашую Вялікую Мінуўшчыну, але і пра адносна нядаўнія справы. Уявіце сабе часопіс пад рэдакцыяй Някляева ў якім пісалі Чаргінец (аўтар мянтоўскіх дэтэктываў і генерал маёр міліцыі) і Якубовіч, каторы потым стане галоўным рэдактарам "СБ Беларусь сегодня". Або часопіс у якім з прозай дэбютаваў паэт-песеннік Кулінковіч) Завяду тут трэд з такімі матэрыяламі! Вось спасылка на старонку і некалькі вокладак часопісу 🙃
https://instagram.com/klub.88?igshid=OGQ2MjdiOTE=Гэта канешне лепей чым бясконцая рэклама помнікаў з граніту, але ЧАГО ПРАЗ ПОЛЬСКУЮ, ІНСТАГРАМ?
Ну і на дэсерт, Васіль Шугалей і Мікалай Халезін на фоне нейкага персанажу з "Бівіса і Бадхэда".
Шугалей потым прадзюсаваў паспяховыя музычныя перадачы на тады яшчэ шалёным, а не звар'яцелым расейскім тб. І ўвогуле асоба культавая ў музычных колах. У 2004м яго забілі ў яго кватэры ў Люберцах бліз масквы. Халезіна самі гугліце, калі не ведаеце. А то ён мабыць ужо "экстрэміст"🤗
Да чаго там зорка Давіда я не ведаю 😬 Таму чакаю вашых версій ⬇️
Я заскрыніла ўсе застаўкі праграмы, якія паказваюць на секунду і прапаную вашай увазе гэтыя рэбусы ⬇️