Мой галоўны пастаўшчык фантомнай настальгіі, канал krakatuk, учора парадаваў архіўным відэа праграмы "Тусоўка" 1993 году. Тэарытычна я магла яе бачыць, але мяне ў тым узросце больш цікавілі Мішкі Гаммі і Калыханка ⬇️
Нажаль імя жанчыны, якая дамінуе ў кадры не падпісана, але выглядае крэатыўна, пэўна замучыліся выстаўляць 😹 ⬇️
Будучы прэс сакратар Нацбанку расказвае, як у кафэ палаца культуры Трактарнага завода адбыўся канцэрт у гонар "вялікага сына брытанскага народа Рычы Блэкмара" ⬇️
Прэзідэнт мінскага рок-клубу Уладзімер Зайчака. Нажаль памёр у 2022 годзе ад "кароны"
Потым нам паказваюць трохі сэйшэну і голых жанчын з кліпу імянінніка. Я ведаю, што па СТВ і не такое круцілі, але ад БТ такога не чакала⬇️
Я заскрыніла ўсе застаўкі праграмы, якія паказваюць на секунду і прапаную вашай увазе гэтыя рэбусы ⬇️
Да чаго там зорка Давіда я не ведаю 😬 Таму чакаю вашых версій ⬇️
Ну і на дэсерт, Васіль Шугалей і Мікалай Халезін на фоне нейкага персанажу з "Бівіса і Бадхэда".
Шугалей потым прадзюсаваў паспяховыя музычныя перадачы на тады яшчэ шалёным, а не звар'яцелым расейскім тб. І ўвогуле асоба культавая ў музычных колах. У 2004м яго забілі ў яго кватэры ў Люберцах бліз масквы. Халезіна самі гугліце, калі не ведаеце. А то ён мабыць ужо "экстрэміст"🤗
Ну і вось той відос, які толькі што праспойлерыла. Тым не меньш раю паглядзець. На тым канале яшчэ купа "БТ, якое мы згубілі"
https://youtu.be/i75cU_iBsg8
Ы.Ы.Ы., Уладзімер Зайчанка ў тэлепраграме "Тусоўка" (1993)

YouTube