У інстаграме ўсё больш з'яўляецца старонак не толькі пра нашую Вялікую Мінуўшчыну, але і пра адносна нядаўнія справы. Уявіце сабе часопіс пад рэдакцыяй Някляева ў якім пісалі Чаргінец (аўтар мянтоўскіх дэтэктываў і генерал маёр міліцыі) і Якубовіч, каторы потым стане галоўным рэдактарам "СБ Беларусь сегодня". Або часопіс у якім з прозай дэбютаваў паэт-песеннік Кулінковіч) Завяду тут трэд з такімі матэрыяламі! Вось спасылка на старонку і некалькі вокладак часопісу 🙃 https://instagram.com/klub.88?igshid=OGQ2MjdiOTE=
Я памятаю, што хацела сабраць усё ў адзін трэд, але потым знікла 😬 Яшчэ адна цудоўная старонка ў інсце якая радуе фоткамі з 1970 па 1991ы. Я выбрала дзве мае любімыя фоткі: адну праз гэтых крэатыўных маскотаў, а другую за банер "Краіна Палессе") ну і вось спасылк на саму старонку
https://instagram.com/utopiya.by?igshid=OGQ2MjdiOTE=