@zmicier @Lastavachka мне не падабаецца супрацьпастаўленьне "зьмяняць сьвет" vs "зьмяняць сябе" :) хацелася б дамагчыся балянсу ў гэтым. Так, на жаль, "дрэнныя хлопцы" разумеюць толькі сілу. Магчыма, трэба зьмяніць сябе такім чынам каб:
- разумець выхаваўчы эфект сілы
- перш за ўсё абмяжоўваць прымяненьне сілы нормамі маралі ды права.
- прымяняць сілу з любоўю да тых, хто пакутуе ад "дрэнных хлопцаў" і літасьцю да самых гэтых хлопцаў, ставячы на мэту перавыхаваньне, а не пакараньне.
@srzkptrsk найлепшая пасьпяховасьць у іх школе, вядома ж, улетку, калі дзяцей няма.
Гэта прыблізна як 80.1% за вусатага.
Выдатная навіна! https://budzma.org/news/stvorany-elektronny.html
Яшчэ засталося галасавы набор тэкстаў займець, і справа беларушчыны адразу пойдзе на лад.
Дарэчы, на гэта не шкада нават свой 1.2% падатак адправіць. Дзе там Павал Лібер са сваёю "Новаю Беларусьсю"? Shut up and take my money!
@srzkptrsk як яна і была!
@srzkptrsk ім падабаецца архітэктура кароўнікаў ды ферм. Яскравы прыклад -- палац "незалежнасьці" -- што гэта калі не гіганцкі кароўнік.
@Insomniaaeterna але пры гэтым плошча Вільні ці ня большая за Менск?
А так праўда вашая -- нельга каб у адным горадзе канцэнтравалася 1/5 насельніцтва ўсёй краіны. Калі я не блытаю, пасьляваенны плян Менску разьлічваўся сыходзячы з 500 000 жыхароў. А потым ужо Машэраў захацеў каб у горадзе было метро, і пачалі дацягваць колькасьць да 1 млн.
@srzkptrsk памятаю першапачатковыя рэндэры Каменнай Горкі, дзе была прадугледжаная зялёная "падкова" ўнутры раёна. У выніку вырашылі проста забудаваць гэтае месца шматпавярховікамі.
І вось усё ў нас так...