@Lastavachka @melezh Мне асабіста вельмі не падабаецца мэсэдж «зараз трэнд на сілу, давайце думаць, як упісацца».
Гэта дрэнны трэнд! Не ў любы трэнд трэба ўпісвацца, з пэўнымі трэндамі трэба бароцца.
Гэта, вядома, нават складаней: спрабаваць змяніць свет, а не сябе. Але мяняць сябе пад свет, дзе сіла важнейшая за справядлівасць і чалавечнасць — гэта загубіць сабе.
@zmicier @Lastavachka мне не падабаецца супрацьпастаўленьне "зьмяняць сьвет" vs "зьмяняць сябе" :) хацелася б дамагчыся балянсу ў гэтым. Так, на жаль, "дрэнныя хлопцы" разумеюць толькі сілу. Магчыма, трэба зьмяніць сябе такім чынам каб:
- разумець выхаваўчы эфект сілы
- перш за ўсё абмяжоўваць прымяненьне сілы нормамі маралі ды права.
- прымяняць сілу з любоўю да тых, хто пакутуе ад "дрэнных хлопцаў" і літасьцю да самых гэтых хлопцаў, ставячы на мэту перавыхаваньне, а не пакараньне.