Нарэшце забралі сення карту пабыту сына. Ен у Польшчы ужо 2 гады быў нелегалам, бо мы яго правязлі кантрабандай ў жываце яго маці. Паехаць зрабіць яму пашпарт нажаль немагчыма, але мы зрабілі ход канем - у амбасадзе зрабілі дакумент на вяртанне, ен выглядае як пашпарт і польскія ўжонды яго прымаюць як дакумент. Раней тэрмін быў на паўгады, але нашая амбасада трымае руку на пульсе - цяпер выдаюць гэты на месяц. Добра, што польскія ўжонды прымаюць і пратэрмінаваныя.
@ijontichy Вельмі актуальна. У якім урадзе ваеводскім рабілі карту побыта?
@kelnmyit у Варшаве, дзе ўсе іншаземцы робяць - мазавецкі ўжонд ваеводскі.
@ijontichy а мы адразу на дарожны дакумент падаліся. Хаця ўражанне такое, што па дакумент на вяртанне ўсё роўна прыйдзецца ехаць:/
@Travybahny ня ведаю якая ў вас сітуацыя, але без карты побыту дакумент падружы не даюць, а каб падацца на карту пабыту - трэба пашпарт, ну ці прымаюць дакумент на вяртанне. Ну і яшчэ ў Варшаве патрабуюць мялдунэк - а мяльдунак таксама без пашпарту не даюць.
@ijontichy трошкі дзіўна, бо мы наадварот, рабілі дакумент падружы, каб на карту побыту падацца, вельмі не хацелася ехаць рабіць гэнае пасведчанне на вяртанне. Але, здаецца, прыйдзецца, бо дакумент робяць не менш за год а потым столькі ж чакаць карту. Таму вырашылі адначасова рабіць і тое і другое, каб дзіця не так доўга нелегалам заставалася.
@Travybahny дык дакумент падружы не даюць без карты пабыта
@ijontichy так, мы таксама пра гэта чулі, але потым пайшлі да канторы юрыдычнай і аказалася, што не, даюць. Пачытай эмігранцкіх чаты і зрабі наадварот.
@Travybahny ну мы ўжо і так зрабілі, а гэта ўсе ў мазавецкім ці ў іншым ваевоцтве?
@ijontichy у дольнашлёнскім
@Travybahny цуды польскай бюракратыі, бо мая жонка задецца нават в ужонд тэлефанавала запытвала як то зрабіць. Ну цікава, канешне.