Не гуляў у відэа-гульні ўжо гадоў напэўна 5. Апошняя што прайшоў быў Metro:Exodus на PS4. А потым нарадзілася дачка і было неяк зусім не да гэтага. На НГ купіў сабе рэтра кансольку з аліка за 80 еўра крыху пабалвацца і неяк мяне зацягнула. Прайшоў Half-Life 1 спачатку, а зараз ужо палову Zelda: A Link to the past. І нешта есць у гэтым рэтрагэймінгу, нейкая магія. Напрыклад PS1 увогуле міма мяне прайшла, бо ў мяне ўсе жыцце былі кампы, а там шмат чаго цікавага - тыяж Resident Evil.
Прыкладна 7 гадоў назад пачаў купляць кружэлкі і з таго часу назбіралася ў мяне калекцыя ў звыш за 200 кружэлак. Пад час эміграцыі мусіў заставіць гэтую справу - бо трымаць на арэндным жытле ўсе гэта было нязручна і цалкам няма было дзе. Зараз маю месца і магчымасць усе гэта размясціць у сябе, але не зразумела як вывезці із РБ. У чаце перавозчыкаў амаль ніхто не ўзяўся, толькі адзін чалавек прапанаваў за 6 еўра за кг часткамі цягам месяца. Ня ведаю ці згаджацца.
Новы альбом Nürnberg - наўпрост раю.
У мяне чарговы прыступ GAS-а. Гэта цалкам лямпавы прэамп у выглядзе педалі па схеме классічнага Orange OR серыі. У мяне быў у Менску узмацняльнік Orange OR-15 і яго fuzz-ячы gain цяжка чымсці замяніць. Збіраюць прэамп уручную ў Канадзе. Хажу вакол, на юцюбе агляды гляджу - вельмі набыць хочацца.
Планы на гэты год - уважліва перачытаць гэтага курва-дзіка
Я чалавек просты. Бачу навіну пра выданне Янушкевічам першай кнігі Валадара Пярсцёнкаў - раблю прадзамову.