36 Followers
42 Following
24 Posts
📽️ Паглядзелі ўчора першую частку "Піратаў Карыбскага мора".
Героі і так любімыя намі, а калі яны гучаць па-беларуску - ох 💔
Дзякуй за гэтую магчымасць, "Мой родны гук"!
Калі вам стане крыху цяплей і прыемней, то гэта мы вясну нагукалі 😉
Скажы, @itbeard ?!

❗Натхняемся наўзаем❗
Рыхтуймася да лета ва ўсю моц, трэнуймася зацята і з матывацыяй!😉 З думкамі пра здароўе, энергію і прыгажосць унутраную ды знешнюю!

Хочаш з намі? Го ў чэлендж 🔥
https://www.instagram.com/p/DWB8BMjiDHF/?igsh=MTJvYzM5bXdqa3lqNw==

Тутака таксама можна дзяліцца, усіх пільную:)
#formananova

Нідзе
так
Не стаіць Воз
Як над закінутай хатай.
Нідзе
так
Не сумуе Серп
Як над полем не зжатым.
Нідзе
так
не гарыць Маладзік
Як у дзедавым садзе.
Нідзе
лепшага месца няма
зорцы, калі яна ўпадзе.
Паўсюль на гэтай адвечнай зямлі
на ручніках сузор'і
і ў полымі, кроплях, слядах на ральлі,
ў марозным ачэзлым голлі.

Ціша стаіць ці б'юць званы
праз балаты ці ўзгоркі
над гэтым краем стаяць яны -
Беларускія зоркі.

Усевалад Сцебурака.
Найлепшы.

Еўрапейская пярлінка барока.
📍Pocysterskie opactwo w Krzeszowie
Не запрашайце мяне на забегі з перашкодамі, калі там не трэба лазіць па трубах пад дарогамі ў такім выглядзе)))

Чалавек не ўзнікае так —
Ён збываецца, адбываецца
Як ратай,
Як дзівак,
Як мастак,
Ад якога свет адбіваецца.

Чалавек не знікае так,
Бы ў кішэні вякоў пятак.
Ён сціраецца аб дарогі,
Разбіваецца аб адчаі,
Пераходзіць ва ўсе трывогі
Веку,
Што яго прыручае.

Перш чым вочы заслоняць векам,
Чалавек хоча стаць чалавекам.

#РыгорБарадулін

Якія мінакі сёння ў Алясніцы незвычайныя, але прыемныя) Крыху ганарлівыя, што праўда!
Сэрца гарачае.
Я тут сумелася! Пішаш-пішаш допіс натхнёна, а потым аказваецца, што тут строгае абмежаванне па сімвалах!