Нідзе
так
Не стаіць Воз
Як над закінутай хатай.
Нідзе
так
Не сумуе Серп
Як над полем не зжатым.
Нідзе
так
не гарыць Маладзік
Як у дзедавым садзе.
Нідзе
лепшага месца няма
зорцы, калі яна ўпадзе.
Паўсюль на гэтай адвечнай зямлі
на ручніках сузор'і
і ў полымі, кроплях, слядах на ральлі,
ў марозным ачэзлым голлі.

Ціша стаіць ці б'юць званы
праз балаты ці ўзгоркі
над гэтым краем стаяць яны -
Беларускія зоркі.

Усевалад Сцебурака.
Найлепшы.

Божа, як жа правільна напісана. Дзякуй.
@Emilka гэта ж пра хату майго дзядулі! За гэткімі адчуваннямі туды і імкнуся.
@julia_fox разумею...