Героі і так любімыя намі, а калі яны гучаць па-беларуску - ох 💔
Дзякуй за гэтую магчымасць, "Мой родны гук"!
❗Натхняемся наўзаем❗
Рыхтуймася да лета ва ўсю моц, трэнуймася зацята і з матывацыяй!😉 З думкамі пра здароўе, энергію і прыгажосць унутраную ды знешнюю!
Хочаш з намі? Го ў чэлендж 🔥
https://www.instagram.com/p/DWB8BMjiDHF/?igsh=MTJvYzM5bXdqa3lqNw==
Тутака таксама можна дзяліцца, усіх пільную:)
#formananova
Нідзе
так
Не стаіць Воз
Як над закінутай хатай.
Нідзе
так
Не сумуе Серп
Як над полем не зжатым.
Нідзе
так
не гарыць Маладзік
Як у дзедавым садзе.
Нідзе
лепшага месца няма
зорцы, калі яна ўпадзе.
Паўсюль на гэтай адвечнай зямлі
на ручніках сузор'і
і ў полымі, кроплях, слядах на ральлі,
ў марозным ачэзлым голлі.
Ціша стаіць ці б'юць званы
праз балаты ці ўзгоркі
над гэтым краем стаяць яны -
Беларускія зоркі.
Усевалад Сцебурака.
Найлепшы.
Чалавек не ўзнікае так —
Ён збываецца, адбываецца
Як ратай,
Як дзівак,
Як мастак,
Ад якога свет адбіваецца.
Чалавек не знікае так,
Бы ў кішэні вякоў пятак.
Ён сціраецца аб дарогі,
Разбіваецца аб адчаі,
Пераходзіць ва ўсе трывогі
Веку,
Што яго прыручае.
Перш чым вочы заслоняць векам,
Чалавек хоча стаць чалавекам.