Размова (якую я не прасіў) з прапалестынскай актывісткай:
— ... генацыд у Палестыне.
— Добра, але што было 7 кастрычніка 2023?
— Зверскія забойствы немаўлятаў - гэта не праўда...
— Пачакай, акрамя немаўлят хамасаўцы ў гэты дзень жорстка забілі больш за тысячу мірнага насельніцтва і ўзялі больш за сотню ў заложнікі.
— Ну, дык яны (хто забіваў) абараняліся ад генацыду.
У мяне словы сконьчыліся і заслона.
@jd Бачу, пан знаўца. То можа пан раскажа што было да 7-га кастрычніка 2023?
@375gnu Што было да 7-га кастрычніка 2023?
@jd Амаль 80 гадоў акупацыі й тэрору (хаця тэрор пачаўся яшчэ раней). Блякада. Захоп зямель ультраправымі «пасяленцамі». Зьнішчэньне гуманітарных канвояў. Падтрымка хамасу ў процівагу Фатху.

@375gnu Добра, дзякуй за адказ. Я зразумеў. Пра стаўленне ўлады Ізраіля да жыхароў Палестыны дастаткова выказаліся міжнародныя інстытуты (у тым ліку і ААН). Аспрэчваць іх заключэнні я ніколі не збіраўся.

А што дакладна пану не спадабалася ў маім першым пасце?

@jd Спроба выставіць прапалестынскіх актывістаў дурнямі.
@375gnu Я напісаў, што мне дакладна адказала гэта актывістка. Я нічога не прыдумляў.