Мой знаемы з амаль 30 гадаў вопыту распрацоўкі на вялікіх праектах не можа знайсці працу. Ужо вопыт нават скарачаў і аплаіўся на мідла з ЗП да $3К і нічога.
@jd а мы наадварот тут не можам нам у каманду знайсці чалавека ўжо доўгі час. Хоць узровень беспрацоўя ў Фінляндыі зараз рэкордны і кажуць што самы высокі сярод краін ЕЗ
@hleb А чаму? Які дамен і жаданні капаніі?
@jd шукаем дата аналітыка/інжынера з досведам у pandas, snowflake і пажадана ведамі ў python, aws і linux. ці бэкэнд распрацоўшчыка з ведамі і досведам у python, aws, linux, які б хацеў займацца дата аналітыкай з snowflake і pandas.
Складана знайсці мабыць, таму што патрэбна кампетэнцыя ў распрацоўке, дэвопсе і дата аналітыце
@hleb Ммм, цікава.
Не тое, каб я зараз быў актыўна ў пошуке працы. Але, ведаеш, Суомі...
Python, Linux, AWS ў досведзе ёсць, калі што
@mikola а дзе ты геаграфічна знаходзішся? Мэнэджэры хацелі б знайсці чалавека ў Тамперэ, Йоэнсуу альбо Эспоо, але мне падаецца яны будуць гатовыя абмяркоўваць розныя варыянты, калі кандыдат будзе падыходзіць
@hleb Рыга, Латвія. Варыянт з рэлакацыяй я б разглядзеў
@mikola калі цікава, то вось апісанне вакансіі https://blanccotechno-d3e7bd.careers.hibob.com/jobs/7fabec4b-e7f9-4708-841e-3c5634c61aa4
Тамака лакацыяй адмечан Ёэнсуу, але думаю, калі яны гатовыя будуць узяць кандыдата, то будуць гатовыя разглядаць і Эспоо ці Тампэрэ, таму што ў нас там таксама ёсць офісы. Калі ёсць нейкія пытанні, то, магчыма, я змагу адказаць
Careers