Мой знаемы з амаль 30 гадаў вопыту распрацоўкі на вялікіх праектах не можа знайсці працу. Ужо вопыт нават скарачаў і аплаіўся на мідла з ЗП да $3К і нічога.
@jd а мы наадварот тут не можам нам у каманду знайсці чалавека ўжо доўгі час. Хоць узровень беспрацоўя ў Фінляндыі зараз рэкордны і кажуць што самы высокі сярод краін ЕЗ
@hleb А чаму? Які дамен і жаданні капаніі?
@jd шукаем дата аналітыка/інжынера з досведам у pandas, snowflake і пажадана ведамі ў python, aws і linux. ці бэкэнд распрацоўшчыка з ведамі і досведам у python, aws, linux, які б хацеў займацца дата аналітыкай з snowflake і pandas.
Складана знайсці мабыць, таму што патрэбна кампетэнцыя ў распрацоўке, дэвопсе і дата аналітыце
@hleb не слаба.
@jd насамрэч, калі ў кандыдата ёсць сеньёрскі досвед хоць у адной з гэтых рэчаў і жаданне займацца тым, пра што я ўзгадваў, то хутчэй за ўсё кампанія будзе зацікаўленая ў такім спецыялісце.
Калі я праходзіў сумоў’е, то я не меў нейкага нармалёвага досведа ў python (калі не лічыць нейкія гаўна-скрыпты) і быў зусім не знаёмы з дата аналізам. Але я быў вельмі дасведчаны ў распрацоўке на java, і добра ведаў aws, linux-адміністраванне і ўсялякія devops рэчы і іх гэта задаволіла.
@jd я прыняў офер і за тры месяцы што займаўся візай і дакументамі я падцягнуў веды ў python і аналізе дадзеных
@hleb Гучыць лагічна. Мы калі шукалі распрацоўшчыкаў з фінтэхам, раглядалі гатовых вучыцца, бо знайсці out of the box з досведам напрыклад у плацяжах было цяжка. Добра, калі с працадаўцам можна так домовіцца, але нажаль далека не заўседы так атрымліваецца.
@jd ну ім і самім даволі складана шукаць кагосьці, хто б адпавядаў дакладна ўсім гэтым патрабаванням, таму ня маюць іншага выбара акрамя як браць тых, хто хоць неяк падыходзіць і прапаноўваць давучвацца таму, з чым чалавек не знаёмы