Файлы Эпштэйна а другой ночы або як абараняецца мая псіхіка.

Я нічога спецыяльна не шукала: трапілася ўчора некалькі допісаў на гэтую тэму ў стужцы, пачытала, уразілася, а далей спрацавалі алгарытмы.
Уначы ў стужцы — што ні допіс — то пра файлы. Я не тое, каб надоўга, але захрасла. І ў нейкі момант я настолькі перагрузілася інфармацыяй, што на некалькі секунд злавіла адчуванне дэзарыентацыі і дэрэалізацыі.
👇

@ohdsad Во, я з раніцы на ютубе пра гэта гляджу сёння.
@alzirr калі ласка, асцярожна. Калі зразумееш, што больш не вытрымліваеш — не даглядай і не дачытвай.
@ohdsad Дзякуй, што хвалюешся і папераджаеш, зорачка!
@alzirr ❤️