SONNAJA

@ohdsad@vkl.world
85 Followers
39 Following
1,072 Posts

Амбасадорка сноў.
Сонны дзённік:
▫️ Усвядомлены сон (УС);
▫️ Сонны параліч (СП);
▫️ Сны ў аповедах.

Падтрымаць мяне можна:
4255 1901 5243 0107

Блогhttps://ohdsad.tumblr.com
А зараз уявім, што было б, калі б я ператварылася ў павука 🙂

#усвядомленысон

Штораз рагачу, калі ўспамінаю, як аднойчы ва ўсвядомленым сне я ператварылася ў сабаку, але мне было цяжка бегчы, бо не разумела, як правільна перастаўляць лапы і яны нейкі час блыталіся паміж сабой 😅

#сонныяпрышпілы
Ты прачынаешся і праз пару секунд адчуваеш, як цябе пачынае зацягваць у сонны параліч. Намагаешся неяк прамармытаць мужу (які якраз у гэты момант вярнуўся дахаты), што цябе трэба разбудзіць. Той, вядома, спрабуе дапамагчы, але, на жаль, безвынікова.

Праз нейкі час расплюшчваеш вочы: ты ўсё яшчэ адна дома.
Муж вернецца толькі праз гадзіну.

Дзякуй, павук, што абраў маю спіну для шпацыру ў 04:28.

Я ў захапленні 🙂

У выніку мы з маці атрымалі тое, пра што думалі і ўва што верылі.

Ці магу я асуджаць маці за яе веру? Не.
Ці лягчэй мне праз тое, што не веру я? Таксама — не.

Бо нашая вера паасобку ўсё адно ўпіраецца ў вельмі страшны факт, ад якога баліць нават праз 14 гадоў: маці пахавала сына, а сястра — брата.

Наступны ж сон з ягоным удзелам аказаўся чымсьці накшталт заспакаяльнага. Я кінулася яму насустрач, учапілася ў яго, нібы клешч, і сказала, што больш ніколі і нікуды яго не пушчу, а ён смяяўся ў адказ, абдымаў і называў "малой", як заўсёды не выгаворваючы літару "л"... А потым патлумачыў, што з ім адбылося і чаму ён зрабіў "выгляд", што штосьці зрабіў.
І гэта было тое, чаго я вельмі хацела, каб гэта было праўдай. Тое, аб чым я думала не адзін раз.
Мой першы сон з братам пасля ягонай смерці таксама быў "маўклівым". Але не праз тое, што яму было "нельга". А праз тое, што таго патрабаваў сюжэт сну.
Я бачыла яго спакойным, з усмешкай на твары праз сонечныя промні, калі ён адпачываў у маленькім пакойчыку дома ў вёсцы, дзе я была апошні раз у свае пяць гадоў. Ён быў шчаслівым і вольным. Ён быў сабой — чалавекам, які умеў атрымліваць асалоду ў моманце. Ён быў маім Андрэям — маім мядзведзям — вялікім і цёплым, якога вельмі хацелася абняць...

Я чула гэта ад розных людзей і ў розны час, таксама, як і мая маці.
Але ў гэтым наша з ёй адрозненне: яна верыць (хаця і не ва ўсё), я — не.
І, магчыма, менавіта з гэтай прычыны ёй было асабліва балюча прысніць першы сон, у якім з'явіўся яе сын пасля смерці, і які не мог размаўляць, каб адказаць ёй на пытанне, што адбылося. Таму што яму было заборонена. Менавіта пра гэта і казала бабуля ў царкве, калі маці шукала дапамогу і хоць нейкія адказы.

👇

Для мяне вера ў забабоны і інш. прыкметы разбіваецца праз прыняцце рэчаіснасці, пад якой бы жахлівай маскай яна не хавалася, і якой бы моцнай не была спакуса думаць інакш праз немагчымасць у моманце лагічна патлумачыць тое, што адбываецца. Часам пэўныя абставіны фактычна тыкаюць у гэтае разуменне носам, але ці лягчэй табе праз гэта — ужо зусім іншае пытанне.

Кажуць, чалавек, які скончыў жыццё самагубствам, не мае права размаўляць у снах.
👇

— Ці не надакучыла яшчэ ўсялякай хернёй займацца?))))
Я ўсміхнулася. Непрыемна. Але гэта не ўпершыню.
— Ты зядзяўбла)) Ты ўжо які раз зняцэньваеш тое, што для мяне важна і што мне падабаецца. Гэта неяк перашкаджае табе жыць ці што?
— Ды... Ну, не... 👀😶
— Цудоўна! ☺️
— *стаіць трошкі прыафігеўшая*

Ведаеце, можна не падзяляць інтарэсы, але дакладна не ставіцца да іх з прыніжэннем і кпіць 🤷‍♀️