Файлы Эпштэйна а другой ночы або як абараняецца мая псіхіка.
Я нічога спецыяльна не шукала: трапілася ўчора некалькі допісаў на гэтую тэму ў стужцы, пачытала, уразілася, а далей спрацавалі алгарытмы.
Уначы ў стужцы — што ні допіс — то пра файлы. Я не тое, каб надоўга, але захрасла. І ў нейкі момант я настолькі перагрузілася інфармацыяй, што на некалькі секунд злавіла адчуванне дэзарыентацыі і дэрэалізацыі.
👇