от шчыра

грамадства якое спачатку спанукае жанчын народжваць рознымі маніпуляцыямі

а потым бесіцца, калі немаўляты ў аўтобусе/самалёце/рэстарацыі/дзе-кольвечы плача

ці калі маці з дзіцячым вазком у транспарце патрабуе болей месца/дапамогі з вазком/каб людзі паступіліся прапусьцілі яе з тым вазком

ці намагаецца запхнуць жанчын, якія гадуюць грудзьмі, кудысьці ў кабінку туалета абы не муляла

- мусіла б заваліць ябала. рэальна, ачмурэлі зусім там

ці вы прымаеце чайлдфры, распавядаеце ўсю праўду пра цяжарнасьць ды роды (уключна з такімі крыповымі гісторыямі як калі малочныя залозы раптам вылазяць дзесьці ў падпахах), дазваляеце аборты па жаданні жанчыны прынамсі да 24 тыдняў - ці вы завальваеце

рэальна, знаёмыя жанчыны, якія пахалі ўсё жыццё, народжваюць і кажуць, што мацярынства - літералі найскладнейшая праца ў жыцці

@marylja сапраўды гэта сур’ёзнае выпрабаванне, тое ж як і асобныя чальцы грамадства… скажам, могуць быць не вельмі адукаванымі/выхаванымі ды стрыманымі. Але ж і такі выбар ці/ці - віжавочна эмацыйны: а калі так, “умоўгае грамадства” скажа - вашая дзіця - вашая турбота, бачыць яго не жадаем. То ці стане з гэтага прасцей тым, хто вырашыць завезці дзіця для сабе, а не для дзяржавы за пасобія (яно ўвогуле так паінна працаваць)?

@marylja дэмаграфiчная сытуацыя ў нас патавая. Факт у тым, што ў нас 3 шляхi:
1. запампоўваем сваю свядомасць у воблака i iснуем як першая fully digital краiна, лол
2. замыкаем вочы на этыку вырошчвання людзёў як гуркоў у парнiку и неэтычнасць Еўгенiкi i штампуем звышбеларусаў як трактары на МТЗ
3. Кожная дзяўчына маральна рыхтуецца нарадзiць, а потым i выхаваць 2+ новых чалавекi.

Iншых альтэрнатыў няма.

@marylja Таму, калi 1 i 2 не працуюць для кагосьцi, тут паўстае невялiчкая праблема перабудавання ўсяго грамадства, яго стасунку да жанчын i персанальнага камфорту.

@marylja тое што беларусам, як i Паўднёвай Карэе з Японiяй гразiць вымiранне - гэта факт. Можа не так востра стаiць пытанне, але стаiць.

Калi я пытаўся у знаёмых дзяўчын, што калi мы ўявiм, што дзяржава i грамадства вам дае ўсе умовы: забеспячэнне, медыцына, дапамога ў выхаванню i т.п. - цi гатовыя вы нарадзiци 3х дзяцей? Нiхто не быў гатовы.

Такi сабе прыклад, разумею, але мы як грамадства будзем змушаны вырашыць гэты канфлiкт каштоўнасцяў: грамадская iдэнтычнасць цi персанальны камфорт.

@Scythian а вось тут бачу некалькі супярэчлівых штук:

1. Паўднёвай Карэі варта было б вырашыць праблему з с**цыдамі перш чым патрабаваць з дзяўчын народжваць. там у іх падчас экзаменаў для абітурыентаў зачыняюць дахі па краіне, бо падлеткі кідаюцца з тых дахаў як ашалелыя. нават к-поп айдалы часта не вытрымліваюць ды накладваюць на сябе рукі (наколькі таксічныя іхняя індустрыя то асобная тэма)

@Scythian 2. пытанне якіх дзяўчын вы апытвалі - колькі ім год, ці мігранткі яны, ці маюць партнёраў, колькі зарабляюць і інш. калі падарванае адчуванне бяспекі ці мела, скажам, негатыўны прыклад бацькоў - часта цяжка і ўявіць, як можа быць у ідэальна спрыяльных умовах. ды й складана паверыць у існаванне ідэальнага бацькоўства з роўнай ступенню адказнасьці, калі бачыш хіба задзёўбаных матусь. ну і вы неяк загнулі з адразу 2+ дзецьмі - людзям на аднаго бы зважыцца наогул))

@Scythian 3. ня думаю што тут стаіць пытанне паміж менавіта грамадскай ідэнтычнасьцю ды персанальным камфортам 🤔

літоўцы ці эстонцы - суупер-маленькія народы і неяк з грамадскай ідэнтычнасьцю ў іх усё не так пагана, нат лепей чым у нас. думаю справа ня толькі й ня столькі ў колькасьці людзей, калі мова ідзе пра грамадскую ідэнтычнасьць (ці можа вы маеце на ўвазе іншае?)

@Scythian + у нас (пакуль) няма вайны (у тым сэнсе што маладое насельніцтва не гіне анамальнымі колькасьцямі). рэзкі рост эміграцыі - так, але гэта выпраўляецца іншымі сродкамі (адсутнасьць рэпрэсій як мінімум, спрыяльныя ўмовы для вядзення бізнэсу як раскошны максімум)
@Scythian агульнае старэнне насельніцтва - ну так, але зноў жа, як у прадажах, спачатку так, sale, але потым retention, каб яно працавала ды наогул мела сэнс на доўгае дыстанцыі (каб людзі не народжвалі будучых эмігрантаў, бо В эТоЙ сТрАнЕ бУдУщЕгО нЕт, ну ці будучых алкаголікаў, бо ў краіне сапраўды няма будучыні)
@Scythian ну і пытанне ці на процілеглым баку шаляў менавіта персанальны камфорт. камфорт паловы насельніцтва неяк, як на мяне, не надта цягне на персанальны 👀
@marylja камфорт менавiта персанальны. Напрыклад, кожны раз калi ты прачынаешся ў начы ад крыку немаўля - ты губляеш камфорт, няма рознiцы цi то тваё дзiця, цi суседскае. Грамадства мусiць разумець, чаму гэта нармальна, чаму гэтую ахвяру персанальнага камфорту трэба рабiць i падтрымлiваць тых, хто яе зрабiў, таму што ў доўгiм часе - гэта бенефiт для тваёй краiны i грамадства.
@marylja я маю наўвазе тое, што беларуская тэрыторыя зараз належыць беларусам. Малае насельнiцтва не здольнае будзе такую тэрыторыю абаранiць ад нападу, цi бескантрольнае мiграцыi. Гэта прывядзе паступова да гублення беларускай iдэнтычнасцi. Лiтоўцаў гэта таксама датычыцца з iх узроўнем эмiграцыi на захад.
@marylja па суiцыдах: дэмаграфiчную праблему адсутнасць суiцыдаў не вырашыць бо для гэтага iх, на шчасце, замала. Каб насельнiцтва заставалася на сваiм узроўнi кожная жанчына мусiць нарадзiць 2.1 дзiця (9 з 10 жанчын - 2 дзiця i 1 з 10 - 3 дзiця). Каб насельнiцтва расло - а эканамiчныя i палiтычныя праблемы Беларусi часткова iдуць ад недахопу насельнiцтва - трэба мiнiмум 3 дзiця ад кожнай (!) жанчыны. Ну цi iнакш патрэбна мiграцыя i беларуская культура i iдэнтычнасць стане не зусiм беларускай.
@marylja але, як мы ўжо бачым на прыкладзе Еўропы - мiграцыя не вырашыла праблему дэмаграфii i дадала вельмi багата iншых праблем.
@Scythian @marylja мы жывем у дзіўны час, межы якога ў будучыні цяжка акрэсліць. Але такая думка, ці не варта разглядаць паказчыкі дэмаграфіі як індыкатар, а не як аптымізуемую функцыю? Бо інакш (па рыторыцы нават) міжволі адбываецца пераход да таго, што хтосьці камусьці абавязаны: нарадзіць пэўную колькасць адзінак, занесці пэўную колькасць грошай у бюджэт ды на пенсіі і г.д. Людзі пераўтвараюцца з асоб у аб’екты кіравання, што вінныя па факце свайго грамадзянства.
@DeKamatsu @marylja выбачце, але я не бачу гэтага пераходу. Я бачу вялiкi рызык. I бiнарны выбар. Я думаю, што не трэба тлумачыць логiку таго, чаму будучыня Беларусi наўпрост залежыць ад колькасцi (i якасцi) беларусаў. Кожны мае права вызначаць своё уласны лёс, гэта бясспрэчна.
@DeKamatsu @marylja Што я маю на ўвазе. Каштоўнасць "уласны лёс/жыццё/здароўе/камфорт" пераважвае любую iншую каштоўнасць, уключна з каштоўнасцю "будучыня грамадства" амаль што для ўсiх i заўсёды. Гэта так было заўсёды i так далей будзе. Гэта нармальна, але гэта ў сённяшнiм свеце проста прыводзіць да пэўных наступстваў, якія я падсвечваю.
@Scythian зразумеў. Я проста пабачыў сітуацыю праз пошук мэтаў і дасяжных сродкаў кіравання. Тут не маю аптымізму акрамя банальнасцяў кшталту “складаныя часы нараджаюць моцных людзей…”. Ну вось і яны, падаецца, паглядзім, калі і што народзяць (у сэнсе ідэй). Але ў такі час дэмаграфія відавочна не палепшае, + вельмі інэртная рэч (калі Кітай адмяніў палітыку аднаго дзіцяці, а наступствы заклаў год на 50+ наперад). Дзе яшчэ “аптымізм”… мо пры меньшай колькасці больш сэнсу прыдасца якасці жыцця?
@Scythian думаю гэта магло б часткова вырашыць вынаходніцтва штучнай маткі, у якую можна было б загрузіць біяматэрыял ды прынамсі ня змушваюць жанчын праходзіць праз катаванні родаў (гэта ж рэальна трэш). калі асобныя людзі хочуць мець такі экзатычны экспірыенс як роды нажыва - то калі ласка. пытанне толькі ці гэтыя даследаванні/разробкі спансуюцца ці прыкалдэсней весьці войны ды каланізаваць Марс

@Scythian а яшчэ п.4 кожны хлопец гатуецца аднастаронне ахвяраваць кар'ерай ды асабістым жыцьцём на мінімум 20 год каб вырасціць 2+ дзяцей а яшчэ узяць на сябе 76% неаплочванай працы, якая нават не ўваходзіць у ВУП

пакуль жанчыны займаюць кіруючыя пасады, стаюць алігархінямі, кідаюць сваіх мужоў, якія бескаштоўна забяспечвалі іхні быт, каб тыя мелі час будаваць кар'еры, дзеля маладзейшых каханцаў, каланізуюць Марс ды вядуць войны

можа тады б жанчыны ахвотней народжвалі, хто зна

@Scythian гэта ўключна з тым што жанчыны ці то забяспечваюць грашыма дзяцей + колішніх якія расцяць іх дзяцей ці то ледзь адрываюць ад сэрца мізэрныя аліменты на дзіцёнка каб крый божа ані капейчыны не перапала асноўнаму апекуну дзіцёнка - ды праводзяць з тымі дзецьмі час хіба па выходных

а вось асноўным неаплачванным трудом па выхаванні дзіцяці займаюцца мужчыны

можа нат сама б тады нарадзіла, абы працягнуць род

@Scythian але гэта ўсё булшыт канечне. дзецям патрэбныя бацькоўскія фігуры ды іхняя безумоўная любоў (ці прынамсі апора ды крыніца даверу да сьвету)

проста што калі грамадства не гатовае да залучання абодвух бацькоў ды стварэння літералі ўсіх умоваў уключна з павагай да маладых бацькоў - ня варта дзівіцца што людзі ня хочуць народжваць

у Швецыі напрыклад апроч спрыяльных умоваў проста любяць дзяцей ды паважаюць бацтькоў, на ўзроўні грамадства. і людзі неяк народжваюць

@Scythian а штучная матка ўсё адно не завадзіла б (з дзяржаўным рэгуляваннем, камісіямі па этыцы і г.д.)

хіба абавязкова займацца тут еўгенікай? бацькі проста загружаюць свой біяматэрыял (ці свой + донарскі) ды расцяць той эмбрыён

рызыкі канечне ё накшталт што дзяржава можа там сабе наштампаваць армію

можа складанасьць працэсу родаў якраз абмяжоўвае гэта ўсё ў добрым сэнсе?

@marylja (Нажаль?) усё прасьцей. Спанукае не грамадства, а дзяржава, якой трэба думаць пра заўтра. А грамадства ўжо прызвычайлася да чайлд-фры, і дзіця яму — крыніца раздражненьня, амаль вораг.

Жывучы ў грамадстве, якое сапраўды спанукае (у Казахстане норма фертыльнасьці недзе каля 3 дзіцятак на жанчыну), гэту розьніцу сапраўды разумееш.