от шчыра

грамадства якое спачатку спанукае жанчын народжваць рознымі маніпуляцыямі

а потым бесіцца, калі немаўляты ў аўтобусе/самалёце/рэстарацыі/дзе-кольвечы плача

ці калі маці з дзіцячым вазком у транспарце патрабуе болей месца/дапамогі з вазком/каб людзі паступіліся прапусьцілі яе з тым вазком

ці намагаецца запхнуць жанчын, якія гадуюць грудзьмі, кудысьці ў кабінку туалета абы не муляла

- мусіла б заваліць ябала. рэальна, ачмурэлі зусім там

ці вы прымаеце чайлдфры, распавядаеце ўсю праўду пра цяжарнасьць ды роды (уключна з такімі крыповымі гісторыямі як калі малочныя залозы раптам вылазяць дзесьці ў падпахах), дазваляеце аборты па жаданні жанчыны прынамсі да 24 тыдняў - ці вы завальваеце

рэальна, знаёмыя жанчыны, якія пахалі ўсё жыццё, народжваюць і кажуць, што мацярынства - літералі найскладнейшая праца ў жыцці

@marylja дэмаграфiчная сытуацыя ў нас патавая. Факт у тым, што ў нас 3 шляхi:
1. запампоўваем сваю свядомасць у воблака i iснуем як першая fully digital краiна, лол
2. замыкаем вочы на этыку вырошчвання людзёў як гуркоў у парнiку и неэтычнасць Еўгенiкi i штампуем звышбеларусаў як трактары на МТЗ
3. Кожная дзяўчына маральна рыхтуецца нарадзiць, а потым i выхаваць 2+ новых чалавекi.

Iншых альтэрнатыў няма.

@marylja Таму, калi 1 i 2 не працуюць для кагосьцi, тут паўстае невялiчкая праблема перабудавання ўсяго грамадства, яго стасунку да жанчын i персанальнага камфорту.

@marylja тое што беларусам, як i Паўднёвай Карэе з Японiяй гразiць вымiранне - гэта факт. Можа не так востра стаiць пытанне, але стаiць.

Калi я пытаўся у знаёмых дзяўчын, што калi мы ўявiм, што дзяржава i грамадства вам дае ўсе умовы: забеспячэнне, медыцына, дапамога ў выхаванню i т.п. - цi гатовыя вы нарадзiци 3х дзяцей? Нiхто не быў гатовы.

Такi сабе прыклад, разумею, але мы як грамадства будзем змушаны вырашыць гэты канфлiкт каштоўнасцяў: грамадская iдэнтычнасць цi персанальны камфорт.

@Scythian а вось тут бачу некалькі супярэчлівых штук:

1. Паўднёвай Карэі варта было б вырашыць праблему з с**цыдамі перш чым патрабаваць з дзяўчын народжваць. там у іх падчас экзаменаў для абітурыентаў зачыняюць дахі па краіне, бо падлеткі кідаюцца з тых дахаў як ашалелыя. нават к-поп айдалы часта не вытрымліваюць ды накладваюць на сябе рукі (наколькі таксічныя іхняя індустрыя то асобная тэма)

@marylja па суiцыдах: дэмаграфiчную праблему адсутнасць суiцыдаў не вырашыць бо для гэтага iх, на шчасце, замала. Каб насельнiцтва заставалася на сваiм узроўнi кожная жанчына мусiць нарадзiць 2.1 дзiця (9 з 10 жанчын - 2 дзiця i 1 з 10 - 3 дзiця). Каб насельнiцтва расло - а эканамiчныя i палiтычныя праблемы Беларусi часткова iдуць ад недахопу насельнiцтва - трэба мiнiмум 3 дзiця ад кожнай (!) жанчыны. Ну цi iнакш патрэбна мiграцыя i беларуская культура i iдэнтычнасць стане не зусiм беларускай.
@Scythian @marylja мы жывем у дзіўны час, межы якога ў будучыні цяжка акрэсліць. Але такая думка, ці не варта разглядаць паказчыкі дэмаграфіі як індыкатар, а не як аптымізуемую функцыю? Бо інакш (па рыторыцы нават) міжволі адбываецца пераход да таго, што хтосьці камусьці абавязаны: нарадзіць пэўную колькасць адзінак, занесці пэўную колькасць грошай у бюджэт ды на пенсіі і г.д. Людзі пераўтвараюцца з асоб у аб’екты кіравання, што вінныя па факце свайго грамадзянства.
@DeKamatsu @marylja выбачце, але я не бачу гэтага пераходу. Я бачу вялiкi рызык. I бiнарны выбар. Я думаю, што не трэба тлумачыць логiку таго, чаму будучыня Беларусi наўпрост залежыць ад колькасцi (i якасцi) беларусаў. Кожны мае права вызначаць своё уласны лёс, гэта бясспрэчна.
@DeKamatsu @marylja Што я маю на ўвазе. Каштоўнасць "уласны лёс/жыццё/здароўе/камфорт" пераважвае любую iншую каштоўнасць, уключна з каштоўнасцю "будучыня грамадства" амаль што для ўсiх i заўсёды. Гэта так было заўсёды i так далей будзе. Гэта нармальна, але гэта ў сённяшнiм свеце проста прыводзіць да пэўных наступстваў, якія я падсвечваю.
@Scythian зразумеў. Я проста пабачыў сітуацыю праз пошук мэтаў і дасяжных сродкаў кіравання. Тут не маю аптымізму акрамя банальнасцяў кшталту “складаныя часы нараджаюць моцных людзей…”. Ну вось і яны, падаецца, паглядзім, калі і што народзяць (у сэнсе ідэй). Але ў такі час дэмаграфія відавочна не палепшае, + вельмі інэртная рэч (калі Кітай адмяніў палітыку аднаго дзіцяці, а наступствы заклаў год на 50+ наперад). Дзе яшчэ “аптымізм”… мо пры меньшай колькасці больш сэнсу прыдасца якасці жыцця?